Ісін (Шумер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Ісінкітайскі горад.
Стэла эпохі другой дынастыі

Ісін (араб. إيسن‎‎), — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумерскага горада ў 180 км на паўднёвы усход ад Багдада, сталіцы Ірака.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Месца, дзе знаходзіўся Ісін, было населена яшчэ ў Убейдскі перыяд. У сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н. э. яно ператварылася ў горад. Аднак у пісьмовых крыніцах Ісін упершыню ўзгадваецца толькі ў канцы перыяда трэцяй дынастыі Ура, калі ўладу ў ім захапіў Ішбіэра, выхадзец з нешумерскай дзяржавы Мары. Па даручэнню ўрскага лугаля Ібі-Суэна ён займаўся забеспячэннем Ура збожжам. Ішбіэра здолеў закупіць вялікую колькасць зерня, дастатковую для пераадолення голада ў Уры, аднак з-за нападу амарэяў быў вымушаны захаваць яго ў Ісіне. У лісце да Ібі-Суэна Ішбіэра патрабаваў ад 600 караблёў для вывазу збожжа і прызначэння сябе намеснікам Ісіна і Ніпура. Па невядомых прычынах караблі так і не прыбілі з Ура ў Ісін, і Ішбіэра выкарыстаў сітуацыю саслаблення лугаля для захопу ўлады ў горадзе і суседніх землях. У лісце намесніка Казалу да Ібі-Суэна выкрываўся план Ішбіэры ператварыць Ісін у новы палітычны цэнтр шумерскай дзяржавы. Аднак планы ўзурпатара не маглі спраўдзіцца да 2004 г. да н. э., пакуль эламіты не захапілі і не разрабавалі Ур. Ішбіэра выгнаў эламітаў з Шумера, вярнуў у Ур статую бога Сіна і, відавочна, далучыў былую сталіцу да створанай ім дзяржавы.

Заснаваная Ішбіэрам першая дынастыя кіравала ў Ісіне да 1860 г. да н. э. У 1760 г. да н. э. улада над Шумерам і Акадам канчаткова перайшла да лугаляў Ларсы. Хаця валадары Ісіна не здолелі вярнуць усе тэрыторыі, раней падуладныя трэцяй дынастыі Ура, яны імкнуліся працягваць актыўную палітыку, наладжвалі гандлёвыя кантакты з іншымі краінамі.

Новы ўздым Ісіна адбыўся ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., калі са саслабленнем Ларсы, а потым Вавілона тут замацавалася другая дынастыя (магчыма арамейскага паходжання). Яна ўсталявала сваю ўладу над Вавілонам і садзейнічала кароткаму перыяду росквіту навук у Месапатаміі.

Сакральны цэнтр[правіць | правіць зыходнік]

Ісін з'яўляўся важным рэлігійным цэнтрам Шумера, дзе шанавалася багіня Гула. Валадары Ісіна першай дынастыі падтрымлівалі агульнашумерскія рэлігійныя практыкі, вядомыя з часоў трэцяй дынастыі Ура.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню навуковае даследаванне месца, дзе існаваў Ісін, было арганізавана амерыканскім вучоным брытанскага паходжання Стывенам Лангданам у 1924 г. Інтэнсіўныя археалагічныя раскопкі праводзіліся ў 19731989 гг. вучонымі з ФРГ і Ірака. Месца раскопак пацярпела ад умяшальніцтва іракскіх марадзёраў у 2003 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]