Ітайпу
| Ітайпу | |
|---|---|
| Афіцыйная назва | Central Hidroeléctrica Itaipú Binacional Usina Hidrelétrica Itaipu Binacional |
| Краіна | Бразілія і Парагвай |
| Размяшчэнне | Фос-ду-Ігуасу |
| Каардынаты | 25°24′29″ пд. ш. 54°35′20″ з. д.HGЯO |
| Статус | дзеючая |
| Пачатак будаўніцтва | студзень 1970 |
| Дата адкрыцця | 5 мая 1984 |
| Вартасць будаўніцтва | US$ 19.6 млрд. |
| Уласнік(і) | Itaipu Binacional |
| Дамба і вадаскіды | |
| Тып дамбы | камбінаваная |
| Высата, м | 196 |
| Даўжыня, м | 7919 |
| Volume, м³ | 12300000 |
| Рака | Рака Парана |
| Максімальны вадаскід, м³/с | 62200 |
| Вадасховішча | |
| Creates | Itaipu Reservoir |
| Аб'ём, м³ | 29000000000 |
| Вадазбор, км² | 1350000 |
| Плошча, км² | 1350 |
| Даўжыня, км | 170 |
| Найбольшая шырыня, км | 12 |
| Электрастанцыя | |
| Тып | Conventional |
| Напор вады, м | 118 |
| Турбіны, МВт | 20 × 700 МВт |
| Магутнасць, МВт | 14000 |
| Гадавая выпрацоўка | 91.6 ТВт (2009) |
| Net generation | 1,761 ТВт (2009) |
| Сайт www.itaipu.gov.br www.itaipu.gov.py | |
Ітайпу — буйная ГЭС на рацэ Парана, за 20 км да г. Фос-ду-Ігуасу (Foz do Iguaçu) на мяжы Бразіліі і Парагвая.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Работы па праектаванні і падрыхтоўцы пачаты ў 1971 годзе, апошнія два з запланаваных 18 генератараў ўведзены ў строй у 1991 годзе, дадатковыя два генератары ўведзены ў 2007 годзе.
Збудаванні ГЭС:
- Камбінаваная плаціна агульнай даўжынёй 7235 м, шырынёй 400 м і вышынёй 196 м;
- Бетонны вадаскід з максімальным струменем ў 62 200 м ³/с.
Магутнасць станцыі — 14 ГВт. Сярэднегадавая выпрацоўка з 1984 года — 69,5 млрд кВт·гадз., пасля завяршэння будаўніцтва ў 2007 годзе — 85-95 млрд кВт·гадз. у год (КІУМ 73 %).
Гісторыя будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Да 1978 для ажыццяўлення будаўніцтва ў навакольных скалах быў прабіты 150-метровы канал. Будаўніцтва плаціны пачалося ў 1979 годзе пасля высыхання асноўнага рэчышча Параны. Запаўненне вадасховішча пачата 13 кастрычніка 1982, і ўжо 27 кастрычніка пасля моцных дажджоў вада дасягнула вадаскіда на ўзроўні 100 метраў, 5 мая 1984 года запушчаны першы гідрагенератар.
У ходзе будаўніцтва выдалі 63850000 м³ зямлі і скальных парод, заклалі 15000000 м³ грунту і 12.570.000 м³ бетону.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ітайпу- www.itaipu.gov.br Бразільскі сайт пра Ітайпу (Партугальская, Іспанская і Англійская мовы)
- www.itaipu.gov.py Парагвайский сайт пра Ітайпу (Іспанская, Партугальская і Англійская мовы)
- Турыстычны агляд Ітайпу
- Тэхнічныя гэтыя станцыі Архівавана 19 лютага 1999. (англ.)