Італьянская Паўночная Афрыка
| Калонія | |||||
| Італьянская Паўночная Афрыка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Africa Settentrionale Italiana | |||||
|
|||||
|
|
|||||
|
1911 — 1943
|
|||||
| Сталіца | |||||
| Мова(ы) | арабская, італьянская | ||||
| Рэлігія | іслам, каталіцтва | ||||
Італьянская Паўночная Афрыка (італ.: Africa Settentrionale Italiana) — сукупнасць тэрыторый і калоній пад кантролем Каралеўства Італія ў Паўночнай Афрыцы з 1911 да Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Італьянскай Паўночнай Афрыкі мае два этапы: 1911—1934 як Трыпалітанія і Кірэнаіка, і пасля 1934 года як Італьянская Лівія.
Італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні ў 1939 годзе зваў узбярэжжы Лівіі Чацвёртым Берагам (італ.: Quarta Sponda) Італіі: тэрыторыя была аб'яднана з мацерыковай Італіяй.
У 1940—1943 гадах, падчас Другой сусветнай вайны, Італія спрабавала заваяваць Егіпет і Туніс, каб павялічыць Італьянскую Паўночную Афрыку.
Ваенныя дасягненні краін восі ў Паўночнай Афрыцы дазволілі Італіі прэтэндаваць на значную частку заходняга Егіпта: італьянскія фашысты спрабавалі стварыць Каралеўства Егіпет пад італьянскім кантролем у 1941—1942 гг. і авалодаць Тунісам у 1942—1943.
Туніс увайшоў у склад «чацвёртага берага» ў лістападзе 1942 года[1]. Уся тэрыторыя пад уладай Італіі была захоплена англа-амерыканскімі войскамі ў 1943 годзе, у выніку і Італьянская Паўночная Афрыка была ліквідавана.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Knox, MacGregor (1986). Mussolini Unleashed, 1939-1941: Politics and Strategy in Fascist Italy's Last War. Cambridge University Press. p. 138. ISBN 0521338352.