Італьянская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Італьянская
Саманазва:

Italiano

Краіны:

Італія і 29 іншых краін

Рэгіёны:

Заходняя Еўропа

Афіцыйны статус:

Італія, Швейцарыя, Сан-Марына, Ватыкан, Еўрапейскі Саюз, рэгіёны Славеніі і Харватыі

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Accademia della Crusca

Агульная колькасць носьбітаў:

70 млн.

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Індаеўрапейская
 Раманскія
  Заходнераманскія
     Італьянская

Моўныя коды
ISO 639-1:

it

ISO 639-2:

ita

ISO 639-3:

ita

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Італьянская мова належыць да раманскай групы індаеўрапейскай сям'і.

Італьянская мова — гэта мова Італіі, некаторых рэгіёнаў Швейцарыі, Славеніі і Харватыі, а таксама рэспублікі Сан-Марына. Яна з'яўляецца дзяржаўнай у Італіі, Сан-Марына, адной з дзяржаўных моў Ватыкана і Швейцарыі. Агулькая колькасць носьбітаў італьянскай мовы складае каля 70 мільёнаў чалавек.

Італьянская мова паходзіць ад лаціны — мовы старажытнага Рыму. Пасля распаду Рымскай імперыі на тэрыторыі Італіі былі распаўсюджаныя некалькі мясцовых варынятаў «народнай лаціны». Аснову сучаснай італьянскай мовы складае тасканскі (фларэнтыйскі) дыялект, на якім пісалі сусветна вядомыя італьянскія класікі Дантэ, Петрарка, Бакача. Асобныя дыялекты (венецыянскі, неапалітанскі і інш.) існуюць у італьянскай мове дагэтуль.

Італьянскую мову часта называюць адной з самых прыгожых і мілагучных моў свету, ці нават самай прыгожай, што выклікана вялікім удзелам галосных гукаў. Таксама яна вядомая як мова класічнай музыкі. Большая частка музыкальнай тэрміналогіі мае італьянскае паходжанне. З італьянскай мовы паходзяць таксама шэраг кулінарных, архітэктурных тэрмінаў ды інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Еўрасаюза Афіцыйныя мовы Еўрапейскага Саюза Сцяг Еўрасаюза
англійская | балгарская | венгерская | іспанская | грэчаская | дацкая | ірландская | італьянская | латышская | літоўская | мальтыйская | нідэрландская | нямецкая | партугальская | польская | румынская | славацкая | славенская | фінская | французская | чэшская | шведская | эстонская