Італьянская сацыялістычная партыя
Італьянская сацыялістычная партыя | |
---|---|
італ.: Partito Socialista Italiano | |
Лідар | Філіпа Тураці[d], П’етра Нені[d], Алесандра Перціні, Беціна Краксі, Джуліяна Амата і Джакома Манчыні[d] |
Дата заснавання | 1892 |
Дата роспуску | 1994 |
Штаб-кватэра | Рым, Італія |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм, сацыялізм, сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 674 057 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Італьянская сацыялістычная партыя (ІСП) (італ.: Partito Socialista Italiano) — марксісцкая, а пазней сацыял-дэмакратычная партыя ў Італіі, якая дзейнічала ў ХІХ і ХХ стагоддзях.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя была створана ў 1892 годзе ў Генуі як Партыя італьянскіх працоўных. На парламенцкіх выбарах у 1913 г. за ІСП прагаласавала 347.575 чал. і яна атрымала ў парламенце 52 дэпутацкіх манадата[1]. Пасля Першай сусветнай вайны, у 1919 годзе, партыя ўступіла ў Камінтэрн. На парламенцкіх выбарах у 1919 г. за ІСП прагаласавала 1.756.344 чал. і яна атрымала ў парламенце 156 дэпутацкіх манадатаў[1]. Пасля выбараў ІСП працягвала працягвала раздзірацца ўнутранымі супярэчнасцямі паміж рэфармістамі, абстэнцыяністамі (выступалі за байкот парламента) і максімалістамі. Прыблізна ў гэтых час сфарміравалася новае крыло ІСП — «Новы лад» на чале з А. Грамшы. ІСП выставіла лозунг сацыялізацыі зямлі, г.зн. перадача буйных латыфундый і земляў, якія не апрацоўваюца, кааператывам, што супярэчыла жаданню большасці сялянства, якое імкнуліся атрымаць гэтыя землі ў сваю ўласнасць. У 1921 годзе ў ІСП адбыўся раскол, у выніку чаго з яго выйшла вельмі левыя крыло, якое пазней утварала Камуністычную партыю Італіі. Пасля прыходу да ўлады Беніта Мусаліні ІСП практычна спыніла сваю дзейнасць у краіне.
У студзені 1921 г. на з'ездзе ад партыі адкалоліся левыя групы: абстэнцыяністы, «Новы лад» і левыя максімалісты, якія заснавалі Італьянскую камуністычную партыю
У кастрычніку 1922 г. у ІСП адбыўся новы раскол. З шэрагу партыі выйшлі прадстаўнікі групы рэфармістаў, якія заснавалі новую Італьянскую ўнітарную сацыялістычную партыю.
У міжваенны і ваенны перыяды члены Італьянскай сацыялістычнай партыі ўдзельнічалі ў Інтэрбрыгадах і руху Супраціўлення.
Пасля Другой сусветнай вайны члены ІСП уваходзілі ў склад урада антыфашысцкай кааліцыі, супрацоўнічаючы з Італьянскай камуністычнай партыяй. У 1956 годзе супрацоўніцтва з камуністамі было спынена, а ІСП пачала адмаўляцца ад марксісцкай дактрыны на карысць сацыял-дэмакратыі і супрацоўніцтва з хрысціянскімі дэмакратамі.
Да 1989 года прадстаўнікі ІСП уваходзілі ў кааліцыйныя ўрады з рознымі партыямі. З 1983 па 1987 гады прэм’ер-міністрам Італіі быў лідар сацыялістаў Беціна Краксі. У 1992—1993 гадах праваахоўнымі органамі Італіі была праведзена аперацыя «Чыстыя рукі», у выніку якой выявілася дачыненне многіх членаў ІСП, у тым ліку і Краксі, да карупцыі. Канчаткова дыскрэдытаваная Італьянская сацыялістычная партыя самараспусцілася ў 1994 годзе.
У 2007 годзе была створана новая Італьянская сацыялістычная партыя, якая лічыць сябе правапераемніцай старой ІСП.
Колькасць членаў
[правіць | правіць зыходнік]1918 г. — 19.000[1] 1919 г. — 70.000[1] 1920 г. — 216.000[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Итальянская социалистическая партия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Partito socialista italiano (італ.). Dizionario di Storia. Treccani (2 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2013. Праверана 15 лютага 2023.