Італьянскія паходы германскіх феадалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Італьянскія паходы германскіх феадалаў (10 — 15 ст.) — заваявальныя паходы, якія чыніліся германскімі каралямі і князямі дзеля пакарэння Італіі і атрымання імператарскага тытула.

Першы такі паход у 961962 быў здзейнены Атонам I, які быў упершыню каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. У далейшым такія паходы атрымалі форму проціборства імперыі і італьянскіх гарадоў. Апошні такі паход адбыўся ў 14011402.[1]

У дакументах такія паходы маглі называцца як «італьянскі паход» (лац. expeditio italica), так і «паход за Альпы» (expeditio ultra Alpes, trans Alpes); з 1135 пашырылася назва «рымскі паход» (expeditio romana).

Ваенны поспех у гэтых паходах быў пераменным. Германскія войскі, якія складаліся амаль выключна з рыцарскай кавалерыі, неаднаразова саступалі італьянскім, якія ў асноўным складаліся з пехоты гарадскіх апалчэнняў, з якой узаемадзейнічалі часткі рыцарскай кавалерыі.[1]

Зноскі

  1. а б ВЭС-83, С.304.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)