Іфігенія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іфігенія
Jean-Antoine Houdon Sophie Arnould Iphigénie détail.jpg
Скульптура Ж. А. Гудона
дачка і ахвяра Агамемнана
Імя : Іфігенія
Міфалогія: Старажытнагрэчаская
Апісанне: дачка і ахвяра Агамемнана
Бацька: Агамемнан
Маці: Клітэмнестра

Іфіге́нія (стар.-грэч.: Ἰφιγένεια, літаральна «моцная з нараджэння») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка мікенскага валадара Агамемнана і Клітэмнестры.

Міф[правіць | правіць зыходнік]

Згодна паданням, Агамемнан выклікаў незадаволенасць багіні Артэміды, калі забіў яе аленя. Падчас арганізацыі марской экспедыцыі спраць Троі яна спыніла ўсе вятры, і грэчаскі флот не мог пакінуць порт у Аўлідзе. Аргаскі прадракальнік Калхас паведаміў валадару Мікен, што багіня злітуецца, калі ён прынясе ў ахвяру сваю родную дачку Іфігенію. Агамемнан спачатку вагаўся, але потым вырашыў паслухаць прадракальніка.

Іфігенія разам з Клітэмнестрай былі запрошаны ў Аўліду нібы для заключэння шлюбу з Ахілам. Ахвярапрынашэнне гатавалася патаемна. Пра планы Агамемнана ведалі толькі Адысей і Дыямед. Згодна «Кіпрыям» у пераказе Прокла, ахвярапрынашэнне скончылася тым, што Артэміда выратавала дзяўчыну і падкінула на алтар казла. Пазнейшыя аўтары паведамлялі, што Іфігенія была перанесена ў Таўрыю або на Белы востраў. Гесіёд казаў, што яна дасталася багіне Гекаце. У трагедыі Эўрыпіда забойства Іфігеніі Агамемнанам стала прычынай замаха на мужа з боку Клітэмнестры.

Ужо ў класічны перыяд, калі чалавечыя ахвярапрынашэнні былі забаронены, вобраз Клітэмнестры атаесамляўся з нявіннай ахвярай.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Клітэмнестра з'яўляецца гераіняй літаратурных, музычных і мастацкіх твораў Стасіна, Эўрыпіда, Прокла, Жана Расіна, Бальдасарэ Галупі, Жана-Антуана Гудона, Ёгана Вольфганга фон Гётэ, Вітаўта Чаропкі і інш.

У астраноміі[правіць | правіць зыходнік]

Імя Іфігеніі было дадзена астэроіду (112) Іфігенія.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]