Перайсці да зместу

Ішкалдзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ішкалдзь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
157 м
Насельніцтва
  • 119 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225365
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830028
Ішкалдзь на карце Беларусі ±
Ішкалдзь (Беларусь)
Ішкалдзь
Ішкалдзь (Брэсцкая вобласць)
Ішкалдзь

І́шкалдзь[1] (трансліт.: Iškaldź, бел. трад. назва: І́шкаладзь, руск.: Ишколдь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Уша. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, за 3 км ад шашы Брэст — Мінск. Насельніцтва 264 жыхары, 123 гаспадаркі (2005).

Ішкалдзь — былое мястэчка гістарычнай Навагрудчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзін з найбольш старажытных касцёлаў на Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ішкалдзь згадваецца ў 1-й пал. XV ст. як маёнтак у Наваградскім павеце, уладанне Неміровічаў. У 1449 смаленскі намеснік М. Неміровіч заснаваў тут касцёл. У 1472 г. з яго фундацыі збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па смерці якой гэты двор мусіў перайсці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.

Касцёл. Напалеон Орда, 1876

У 1502 і 1506 гг. Ішкалдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. Станам на 1579 г. паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 г. — рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уласнасць К. Радзівіла Перуна. Сяляне мястэчка адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокі[2]. Пазней мясціна знаходзілася ў валоданні Ільінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.

Станам на 1755 г. — 89 двароў. У 1787 г. мястэчка знаходзілася ў складзе Новагародскага павета Вялікага Княства Літоўскага, налічвала больш за 100 двароў.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Ішкалдзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У 1862 г. мястэчка ў Гарадзенскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 18631864 гадоў у 1868 годзе касцёл пераўтвораны ў Троіцкую царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1879 годзе яе прыход налічваў каля 2 тысяч прыхаджан, сярод якіх пісьменныя складалі толькі 4 %.

У першай палове 1880-х гг. у мястэчку было 108 двароў. У 1897 годзе дзейнічала царква, працавалі магазін, крама і карчма, рэгулярна праводзіўся 1 кірмаш. Побач з мястэчкам быў засценак Новая Ішкалдзь.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ішкалдзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 136 дамоў; каля мястэчка існавала вёска Ішкалдзь (13 дамоў). Станам на 1923 — 136 двароў.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ішкалдзеўскага сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Станам на 1 студзеня 1998 — 138 двароў.

З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[4].

  • XIX стагоддзе:
    • 1830 год — 276 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 272[5];
    • 1862 год — 108 двароў, 738 жыхароў;
    • 1884 год — 740 жыхароў;
    • 1897 год — 120 двароў, 628 жыхароў, у засценку — 4 двары, каля 10 жыхароў;
  • XX стагоддзе:
    • 1901 год — 600 жыхароў, у засценку — 10 жыхароў;
    • 1921 год — 136 дамоў, 691 жыхар, у вёсцы — 62 жыхары;
    • 1970 год — 512 жыхароў;
    • 1994 год — 154 двары, 350 жыхароў[6];
    • 1997 год — 364 жыхары, 159 двароў[7];
    • 1998 год — 323 чал.[8].
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 264 жыхары, 123 гаспадаркі.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Ішкалдзі працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клуб.

Касцёл. Э. Паўловіч, 1848

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Стэфан Зан (1803—1859) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, малодшы брат Тамаша Зана.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1380. — Арк. 8.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  6. Валерый Шаблюк. Ішкалдзь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 511. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  8. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.