Іштван Фрыдрых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іштван Фрыдрых
István Friedrich Hungarian Prime Minister.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, інжынер-механік, футбольны суддзя, футбаліст
Нараджэнне: 1 ліпеня 1883(1883-07-01)
Смерць: 25 лістапада 1951(1951-11-25) (68 гадоў)

Іштван Фрыдрых (венг.: István Friedrich; 1 ліпеня 1883, Малацкі, цяпер Славакія — 25 лістапада 1951, Будапешт) — венгерскі палітык, уладальнік фабрыкі. У 1919 годзе, пасля разгрому Венгерскай савецкай рэспублікі, на працягу 3 месяцаў займаў пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі.

Вывучаў інжынерную справу ў Будапешцкім і Шарлотэнбургскім універсітэтах, затым вывучаў права ў Будапешце і Берліне.

Быў арыштаваны як «контррэвалюцыянер» органамі бяспекі Венгерскай савецкай рэспублікі, аднак змог бегчы. 6 жніўня 1919 года прыняў удзел у перавароце, падчас якога быў скінуты прэм'ер-міністр Дзьюла Пейдл. Эрцгерцаг Іозеф Аўгуст прызначыў яго на пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі 7 жніўня 1919 года, і ён займаў гэту пасаду да 25 лістапада 1919 года. Паралельна з пасадай прэм'ер-міністра быў міністрам абароны Венгрыі да 15 сакавіка 1920 г.

Напачатку 1920-х гадоў заснаваў вельмі правую палітычную асацыяцыю. Быў членам Венгерскага парламента ў 1920—1939 гадоў.

Арыштаваны ў 1951 г. у гады рэжыму М. Ракашы, меркавана загінуў у турме.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]