Іштван II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іштван II
István
Іштван II
сцяг
Кароль Венгрыі
1116 — 1131
Папярэднік: Кальман Кніжнік
Пераемнік: Бела II
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1101(1101)
Венгрыя
Смерць: 1 сакавіка 1131(1131-03-01)
Венгрыя
Пахаванне: Секешфехервар
Род: Арпады
Бацька: Кальман Кніжнік
Маці: Бузіла (Феліцыя), 1-я жонка Кальмана Кніжніка
Жонка:

1. Крысціяна, дачка графа Роберта Капуанскага.

2. (з 1121 г.) Адэльгейда, дачка Стэфана фон Рыдэнбурга, бургграфа Рыдэнбургскага.

Іштван II — кароль Венгрыі (11161131).

Нараджэнне і дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1101 года жонка караля Кальмана Кніжніка Бузіла (Феліцыя), дачка Роджэра Сіцылійскага, нарадзіла адразу двух спадчыннікаў прастола — братоў-блізнят Ласла і Іштвана. Але адзін з братоў, Ласла, памёр неўзабаве пасля нараджэння (паводле іншых звестак — у 1112 годзе). Іштван застаўся адзіным сынам караля. Ужо ў 1105 г. ён быў каранаваны як спадчыннік. Яго бацька Кальман паспяшаўся з каранацыяй перш за ўсё таму, што жадаў пазбавіць усякіх законных правоў на прастол свайго мяцежнага малодшага брата Альмаша. Альмаш увесь час аспрэчваў трон у свайго брата, але беспаспяхова. Чарговая прадпрынятая ім спроба дзяржаўнага перавароту скончылася яго паланеннем і асляпленнем (каля 1115 г.) не толькі яго самога, але і яго малалетняга сына Белы. Але і пасля гэтай жорсткай расправы Альмаш не спыніў барацьбу за прастол. Таму ўжо праз некалькі дзён пасля смерці караля Кальмана Лёрынц, архібіскуп эстэргамскі, паспяшаўся абвясціць прынца Іштвана новым каралём Венгрыі — Іштванам II (3 лют. 1116).

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Каранацыя Іштвана II

Кіраванне бацькі Іштвана II, караля Кальмана, нярэдка параўноўваюць з кіраваннем вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага. Нават мянушка Кніжнік, як лічыцца, паказвае на асвечанае кіраванне, за якое быў празваны Мудрым князь Яраслаў. Прытрымліваючыся далей гэтай аналогіі, можна параўнаць кіраванне Іштвана II з пачаткам кіравання на Русі князёў Яраславічаў: цэнтральная ўлада слабее, абвастраюцца ўнутраныя смуты, пачашчаюцца няўдачы ў знешніх войнах, краіна пачынае скочвацца да феадальнай раздробненасці. Ужо ўвесну 1116 года венгерская войска пацярпела страшнае паражэнне ад чэхаў на р. Ольшаве. Казьма Пражскі ў сваёй «Чэшскай хроніцы» пісаў, што ў гэтай бітве «венграў загінула нават больш чым на рацэ Лех». Няўдачай венграў скарысталася Венецыя: у выніку вайны, якая доўжылася 9 гадоў ((11161125 з перапынкамі), венецыянцы аднялі ў венграў Далмацыю.

У 1121 годзе Іштван II умяшаўся ў міжусобіцу рускіх князёў, падтрымаўшы Яраслава Святаполчыча ў яго вайне з Уладзімірам Манамахам. У 1123 годзе князь Яраслаў Святаполчыч загінуў пры аблозе Уладзіміра Валынскага. Іштван II выступаў за працяг аблогі, але яго набліжаныя настаялі на вяртанні ў Венгрыю, прыстрашыўшы зрынуць караля ў выпадку адмовы. У 1126 годзе аслеплены герцаг Альмаш, які, абапіраючыся на сваіх прыхільнікаў з ліку мадзьярскай знаці, у чарговы раз паспрабаваў захапіць венгерскі трон і, пацярпеўшы чарговую няўдачу, збег у Візантыю. Наспявала вайна з візантыйцамі, і Іштвану прыйшлося, нарэшце, прымірыцца з чэхамі, а заадно і з немцамі. Вайна з Візантыяй доўжылася з 1127 па 1129 год. Спыніць яе не змагла нават смерць герцага Альмаша ў 1127 годзе. Нягледзячы на першыя ваенныя поспехі, венгры зноў былі разбіты, і мірны дагавор толькі аднавіў даваенны status quo.

У кан. 20-х гг. ішпаны Іван і Борш паднялі мяцеж і нават выбралі антыкараля. Насілу здушыўшы паўстанне, Іштван II вырашыў прымірыцца таксама і са сваім аслепленым кузенам Белам, сынам памерлага герцага Альмаша. І хоць Іштван, з-за адсутнасці ўласных дзяцей, загадзя прызначыў сваім пераемнікам пляменніка Саула (сына сястры Жофіі), не выключана, што пад канец жыцця ён паспеў перагледзець сваё завяшчанне на карысць Белы. Іштван таксама арганізаваў жаніцьбу Белы, пасватаўшы за яго дачку Сербскага жупана Ураша I Ілону (Алену). Нягледзячы на ваяўнічы нораў, кароль Іштван II не адрозніваўся моцным здароўем, амаль бесперапынку хварэў і памёр ва ўзросце 30 гадоў ад крывавага паноса.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вазул
 
 
 
 
 
 
 
Бела I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мадзьярка з роду Татаня (Tatony)
 
 
 
 
 
 
 
Геза I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мешка II Ламберт
 
 
 
 
 
 
 
Рыкса (Адэлаіда) Польская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рыкса Латарынгская
 
 
 
 
 
 
 
Кальман Кніжнік
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Cафія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іштван II
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Танкрэд д'Атвіль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ражэр I Сіцылійскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рычард I Нармандскі
 
 
 
 
 
 
 
Фразенда (Фрэдэзенда)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гунара дэ Крэпон
 
 
 
 
 
 
 
Бузіла (Феліцыя)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вільгельм I д'Э
 
 
 
 
 
 
 
Роберт д'Э
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Леселін д'Аркур
 
 
 
 
 
 
 
Эрэмбурга дэ Мартэн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Беатрыса
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]