Іштван V

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іштван V
V. István
Іштван V
Каранацыя Іштвана V
Coa Hungary Country History István V (1239-1272).svgStepan5 1.jpg
Герб з пячаткі Іштвана V. Пячатка Іштвана V
Кароль Венгрыі
1246 — 1272
Папярэднік: Бела IV
Пераемнік: Ласла IV Кун
Герцаг Штырыі
1258 — 1260
Папярэднік: Бела IV
Пераемнік: Пржэмысл Отакар II
 
Нараджэнне: каля 18 кастрычніка 1239
Буда, Каралеўства Венгрыя
Смерць: 6 жніўня 1272(1272-08-06)
Востраў Кшэпель, Венгрыя
Род: Арпады
Бацька: Бела IV
Маці: Марыя Ласкарына
Жонка: Элізабет
Дзеці: 1. Елізавета
2. Кацярына
3. Марыя
4. Ганна
5. Ласла IV Кун
6. Андраш (герцаг Славоніі)

Іштван (Стэфан) V (венг.: V. István, харв.: Stjepan V, славацк.: Štefan V) (каля 18 кастрычніка 1239, Буда, Венгрыя — 6 жніўня 1272, Востраў Кшэпель, Венгрыя) — кароль Венгрыі ў 12461272 гг.

Першыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў старэйшым сынам венгерскага караля Белы IV і каралевы, Марыі Ласкарыны, дачкі Імператара Нікеі Феадора I Ласкарыса. На другім годзе пасля яго нараджэння, 11 красавіка 1241, мангольскія войскі разбілі армію яго бацькі ў бітве рацэ Шаё. Пасля прайгранай бітвы каралеўская сям'я вымушана была бегчы да Трау, добра ўмацаванага горада ў Далмацыі. Яны змаглі вярнуцца ў Венгрыю толькі пасля нечаканага сыходу сіл манголаў з Еўропы.

Малодшы Кароль Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1246 годзе Іштван быў каранаваны як малодшы Кароль Венгрыі, і яго бацька даручыў яму кіраванне Харватыяй, Славоніяй і Далмацыяй, але гэтымі трыма абласцямі дэ-факта кіраваў Бан Стэфан Гут-Келед. Бацька Іштвана, спрабуючы ўціхамірыць моцнае племя язычнікаў полаўцаў-куманаў, арганізваў шлюб Іштвана (прыблізна ў 1253 годзе), з Элізабет, дачкой хана куманаў Кётэна.

У 1257 годзе Іштван запатрабаваў ад свайго бацькі, каб ён падзяліў каралеўства паміж імі, пасля чаго сабраў армію для барацьбы супраць старэйшага караля. Нарэшце, у 1258 годзе кароль Бела IV быў вымушаны саступіць яму кіраванне Трансільваніяй.

Герцаг Штырыі[правіць | правіць зыходнік]

Іштван прыняў удзел у ваеннай кампаніі свайго бацькі супраць штырыйцаў, якія паўсталі супраць кіравання венгерскага караля ў 1258 годзе. Пасля паспяховай кампаніі Кароль Бела IV прызначыў яго герцагам Штырыі.

Яго кіраванне, аднак, было непапулярна сярод яго новых падданых, і яны паўсталі супраць яго пры падтрымцы Караля Багеміі Отакара II. Іштван і яго бацька пачалі напад на землі Отакара II, але іх войскі былі разбіты 12 ліпеня 1260 года ў бітве пры Кроісенбруне. Пасля бітвы два караля Венгрыі саступілі герцагства Штырыя Каралю Багеміі, падпісаўшы мір у Пожані (славац. Браціслава).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Бела IV
Кароль Венгрыі
12461272
Пераемнік:
Ласла IV Кун
Папярэднік:
Бела IV
Герцаг Штырыі
12581260
Пераемнік:
Пржэмысл Отакар II

Шаблон:Стыль