Іэн Мак-Келен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іэн Мак-Келен
англ.: Ian McKellen
Ian McKellen.jpg
Імя пры нараджэнні: Ian Murray McKellen
Дата нараджэння: 25 мая 1939(1939-05-25)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: акцёр агучвання, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, preface author, тэатральны рэжысёр, тэлеакцёр
Кар'ера: 1964цяперашні час
Кірунак: Shakespearean comedy[d]
Узнагароды:
IMDb: nm0005212
mckellen.com
Commons-logo.svg Іэн Мак-Келен на ВікіСховішчы

Сэр Іэн Мюрэй Мак-Келен (англ.: Sir Ian Murray McKellen; 25 мая 1939, Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання, які атрымаў шырокае прызнанне як майстар шэкспіраўскага рэпертуара. Цяпер рэгулярна здымаецца ў буйнабюджэтных міжнародных кінапраектах (Магнета ў кінатрылогіі «Людзі Ікс», Гэндальф у кінатрылогіі «Уладар Пярсцёнкаў»).

Мак-Келен нарадзіўся ў сям’і інжынера. Перад пачаткам вайны разам з сям’ёй пераязджае ў шахцёрскі горад Віген на поўдні Ланкашыра. Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатр.

Па заканчэнні каледжа Мак-Келен абраў прафесію акцёра і стаў іграць у тэатры Белгрэйд. Праз тры гады акцёр пераехаў у Лондан. На працягу шасцідзесятых і сямідзесятых сыграў практычна ва ўсіх п’есах шэкспіраўскага рэпертуара. У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасексуальнасць падчас інтэрв’ю радыёстанцыі Бі-Бі-Сі[4]. У 1990 годзе стаў адным з першых адкрытых геяў, ганараваных рыцарскай годнасцю[5][6]. З’яўляецца актывістам брытанскага руху за правы сексуальных і гендарных меншасцей[7][8][9].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1966
ф Дэвід Коперфільд David Copperfield David Copperfield
1969
ф Абяцанне The Promise Leonidik
1969
ф Альфрэд Вялікі Alfred the Great Роджэр
1981
ф Служыцель кахання Priest of Love Лоўрэнс
1983
ф Крэпасць The Keep доктар Тэадор Куза
1983
ф Пунсовы першацвет The Scarlet Pimpernel Пол Шаўлін
1985
ф Клапатлівае сэрца Plenty Сэр Эндру Чарлсан
1985
ф Зіна Zina Кронфельд
1988
тф Млыны багоў Windmills of the Gods Чэйрман
1989
ф Скандал Scandal Джон Праф’юма
1993
ф Балада пра маленькую Джо The Ballad of Little Jo Персі Коркаран
1993
тф Зацягнутая музыка And the Band Played On Біл Краўз
1993
ф Апошні кінагерой Last Action Hero Смерць
1993
ф Шэсць межаў аддалення Six Degrees of Separation Джэфры Мілер
1994
ф Я згодны на ўсё I'll Do Anything Джон Эрл Мак-Алпайн
1994
ф Цень The Shadow доктар Рэйнхарт Лейн
1995
ф Джэк і Сара Jack & Sarah Уільям
1995
ф Рычард III Richard III Рычард III
1995
ф Каралеўская ласка Restoration Уіл Гейтс
1996
тф Распуцін Rasputin Мікалай II
1997
ф Схільнасць Bent дзядзька Фрэдзі
1997
ф Вялікія кампазітары Great Composers Пётр Чайкоўскі
1997
ф Панесены морам Swept from the Sea доктар Джэймс Кенэдзі
1998
ф Багі і монстры Gods and Monsters Джэймс Уэйл
1998
ф Здольны вучань Apt Pupil Курт Дзюсандэр
1999
ф Дэвід Коперфільд David Copperfield містар Крыкл
2000
ф Людзі Ікс X-Men Эрык Леншэр / Магнета
2001
ф Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring Гэндальф
2002
ф Уладар пярсцёнкаў: Дзве крэпасці The Lord of the Rings: The Two Towers Гэндальф
2003
ф Людзі Ікс 2 X2 Эрык Леншэр / Магнета
2003
ф Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King Гэндальф
2003
ф Эміль Emile Эміль
2005
мф Чароўная прыгода The Magic Roundabout Зебедзі
2005
ф Вар’яцтва Asylum доктар Пітэр Кліў
2005 с Coronation Street Coronation Street Мел Хатчрайт
2005
ф Няўдачнік Neverwas Гэбрыел Фінч
2006
ф Код да Вінчы The Da Vinci Code Сэр Лі Тыбінг
2006
ф Людзі Ікс: Апошняя бітва X-Men: The Last Stand Эрык Леншэр / Магнета
2006
мф Змывайся! Flushed Away Жаб
2007
ф Зорны пыл Stardust апавядальнік
2007
ф Залаты компас The Golden Compass Ёрык Бірнісан
2009 с Вязень The Prisoner Вязень нумар 2
2012 с Доктар Хто Doctor Who Вялікі Розум
2012
ф Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journey Гэндальф
2013
ф Расамаха: Бессмяротны The Wolverine Эрык Леншэр / Магнета
2013
ф Хобіт: Спусташэнне Цмока The Hobbit: The Desolation of Smaug Гэндальф
2013 с Распусныя Vicious Фрэдзі
2014
ф Хобіт: Бітва пяці войскаў The Hobbit: The Battle of the Five Armies Гэндальф
2014
ф Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні[10] X-Men: Days of Future Past Эрык Леншэр / Магнета
2015
ф Містэр Холмс Mr. Holmes Шэрлак Холмс
2017
ф Прыгажуня і Пачвара Beauty and the Beast Кагсворт

Зноскі

  1. Ian McKellen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ian McKellen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sir Ian McKellen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gandalf ist sauer(ням.) 
  5. Ian McKellen(англ.) 
  6. Біяграфія Іэна Мак-Келена(англ.) 
  7. Aim High (англ.) . the Lesbian & Gay Foundation. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  8. Ian McKellen becomes the Albert Kennedy Trust's new patron (англ.) . The Albert Kennedy Trust (5 студзеня 2007).
  9. LGBT History Month 2007 Pre Launch (англ.) . LGBT History Month (20 лістапада 2006).
  10. Singer, Bryan Thrilled to announce @ianmckellen118 & @SirPatStew are joining the cast of #XMEN #DaysOfFuturePast #magneto #professorX More to come... (англ.) . Twitter (27 лістапада 2012). Праверана 1 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]