Іэн Рэнкін
Выгляд
| Іэн Рэнкін | |
|---|---|
| англ.: Ian James Rankin | |
| | |
| Род дзейнасці | аўтар дэтэктываў, раманіст, пісьменнік |
| Дата нараджэння | 28 красавіка 1960[1][2][…] (65 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | ianrankin.net |
Сэр Іэн Джэймс Рэнкін (англ.: Ian James Rankin; нар. 28 красавіка 1960 года) — шатландскі пісьменнік, аўтар раманаў і апавяданняў пераважна дэтэктыўнага жанру. Найбольш вядомы цыкл твораў пра інспектара эдынбургскай паліцыі Джона Рэбуса (англ.: Inspector John Rebus). Частку твораў апублікаваў пад псеўданімам Джэк Харві (англ.: Jack Harvey).
Па нацыянальнасці шатландзец, пражывае ў Эдынбургу, дзе і адбываецца дзеянне большасці яго твораў. З сярэдзіны 2000-х гадоў з'яўляецца найбольш выдаваным і чытаным дэтэктыўным пісьменнікам Вялікабрытаніі. Лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод і прэмій, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ Albert M. Ian Rankin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2014. Праверана 24 жніўня 2018.