Іэн Уілмут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Іэн Уілмут
Дата нараджэння 7 ліпеня 1944(1944-07-07)[1][2] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эмбрыёлаг, вынаходнік
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[3] (1971)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Christopher Polge[d]
Член у
Узнагароды

Іэн Уілмут (англ.: Ian Wilmut; нар. 7 ліпеня 1944, Эдынбург, Шатландыя) — брытанскі эмбрыёлаг. Доктар навук у галіне біялогіі, медыцыны і генетыкі. У цяперашні час прафесар-эмерыт MRC Цэнтра рэгенератыўнай медыцыны Эдынбургскага ўніверсітэта. Найбольш вядомы як лідар даследчай групы, якая ў 1996 годзе ўпершыню кланавала сысуна з дарослых саматычных клетак.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2002), Каралеўскага таварыства Эдынбурга, Акадэміі медыцынскіх навук Вялікабрытаніі. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Шатландыі. Маці — медсястра. Бацька — хірург.

Іэн Уілмут навучаўся ў Нотынгемскім і Кембрыджскім універсітэтах. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Крыякансервацыя спермы кабана» («Deep Freeze Preservation of Boar Semen») пад кіраўніцтвам Крыстафера Полджа.

Іэн Уілмут вядомы такімі эксперыментамі як міжвідавае скрыжаванне, кланаванне цеплакроўных жывёл. У 1996 годзе група, якая працавала пад яго кіраўніцтвам у Раслінскім інстытуце, паведаміла аб паспяховым кланаванні авечкі з выкарыстаннем культываваных in vitro эмбрыянальных клетак. Годам пазней гэтая ж група ўпершыню змагла кланаваць авечку (авечка Долі) пры дапамозе ўнясення ядра клеткі дарослай жывёлы ў пазбаўленую ядра яйцаклетку.

Зноскі