Перайсці да зместу

Юдаль Пэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іягуда Пэн)
Юдаль Пэн
ідыш: יודל פּען
Фатаграфія
Юдаль Пэн, 1905
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1854(1854-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1937(1937-03-01) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Павел Пятровіч Чысцякоў
Уплыў на Восіп Цадкін і Хаім Майсеевіч Ліўшыц
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юдаль Моўшавіч (Іегуда Майсеевіч) Пэн[1] (за савецкім часам таксама Юрый; ідыш: יודל פּען — Юдл Пэн[2]; 24 мая (5 чэрвеня) 1854Новааляксандраўск, Віленская губерня — ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937, Віцебск) — беларускі[3] мастак-жывапісец яўрэйскага паходжання, педагог.

Майстэрня Юдаля Пэна
Партрэт Юдаля Пэна, мастак Абрам Бразер (1921)

Юдаль Пэн нарадзіўся 24 мая (5 чэрвеня) 1854 года ў горадзе Новааляксандраўск[4] (цяпер Зарасай, Літва) у беднай шматдзетнай яўрэйскай сям’і[5]. Артадаксальная сям’я лічыла грахоўнай цягу да малявання, але хлопчык працягваў свае спробы. Згодна рэлігійнай традыцыі, ён не маляваў у суботы, гэта ж замінала яму вырашыцца на атрыманне прафесійнай адукацыі[4]. Рана асірацеў, з 1867 года працаваў чаляднікам маляра ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1879 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у 1880 годзе паступіў у Акадэмію мастацтваў[4]. Вучыўся ў Паўла Чысцякова. Па заканчэнні Акадэміі (1886) жыў у Дзвінску і Рызе.

У 1898 годзе пасяліўся ў Віцебску і адкрыў там прыватную Школу малявання і жывапісу (1897—1918)[4] — першае ў Расійскай імперыі яўрэйскае мастацкае вучылішча. Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ілля Мазель, Яфім Мінін, Леў Лейтман, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давід Якерсон. Пры савецкай уладзе на аснове школы Пэна Маркам Шагалам было створана Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. У 1922 годзе Пэн стаў прарэктарам па навучальнай частцы і сябрам праўлення, аднак праз год па прыходзе новага дырэктара Міхаіла Керзіна ён сышоў з пасады[6]. Пачаў на палову стаўкі выкладаць маляванне ў механічным тэхнікуме, прыватна займаўся з сваімі вучнямі. У 1927 годзе Пэну было прысуджанае званне Заслужанага яўрэйскага мастака.

Пахаванне Юдаля Пэна

Апошнія гады жыцця амаль не браў вучняў, але працягваў працаваць. Мастак быў забіты ў сваёй віцебскай хаце ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 года. Дакладныя абставіны забойства не высветленыя дагэтуль. Паводле афіцыйнай версіі, быў забіты сваякам з сям’і Файнштэйн з мэтай авалодання спадчынай[7]. Забойцы атрымалі ад 2 да 10 гадоў зняволення[7]. Паводле некаторых версій, да забойства мог быць датычны НКУС. Прычынай забойства маглі быць сувязі з Маркам Шагалам і планы з’ехаць з краіны[8].

Пахаваны на Старасямёнаўскіх могілках Віцебска.

Выкладчыкі Народнага мастацкага вучылішча ў Віцебску. Сядзяць злева направа: Эль Лісіцкі, Вера Ермалаева, Марк Шагал, Давід Якерсон, Юдаль Пэн, Ніна Каган, Аляксандр Ром. Стаіць справаводка вучылішча. 26 ліпеня 1919 г.

Творчасць Пэна дастаткова слаба вывучана, вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія складаюць толькі малую частку з усяго таго, што было створана мастаком[9]. Як мастак Пэн пачаў з пейзажаў («Вуліца ў Віцебску», канец 1890-х гг.), Аднак у 1900-х гадах звярнуўся, галоўным чынам, да малюнку побыту яўрэйскай беднаты (карціны «Развод», 1907, «У пярэднім пакоі ў пана», створана да 1912; «У пякарні» — 1918), а таксама падзей 1905 («Пасля забастоўкі»), імкнучыся спалучаць глыбіню псіхалагічных характарыстык і манументалізацыі вобразаў, дэталёвае прайграванне натуры і мастацкае абагульненне. Асабліва ўражлівыя карціны-партрэты (дакладней — партрэты ў інтэр’еры), у якіх Пэн увасобіў у звыклым для іх асяроддзі пэўныя чалавечыя тыпы («Стары салдат», 1902; «Сляпы музыка», канец 1910-х гг., «Сват», 1926) або характары («Стары рабін», «Дзяўчына ў белым», абедзве — да 1907 г.). Звычайна ў партрэтах абагульнены душэўны стан чалавека: матчын туга («Ліст з Амерыкі», 1913), пакора лёсу («Стары кравец», 1910-я гг.), поўная глыбокай пашаны засяроджанасць («За ранішнім лістом Талмуда» — партрэт Т. Каплана, каля 1910 г.) і да т. п[4].

Тэмы палотнаў мастака з’яўляецца максімальна рэалістычнымі і па-жыццёва прыземленымі. Самыя любімыя сюжэты карцін Пэна — партрэты ў інтэр’еры (пераважна з жыцця местачковых яўрэяў). Любоўна выпісваючы дэталі, ён часта стылізаваў свае рэчы пад класіку «рэмбрандтаўскага» 17 стагоддзя[10].


Юдаль Пэн на паштовай марцы

Зноскі

  1. Варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13, Мн., 2001, С.154
  2. Асобныя карціны мастак падпісваў па-яўрэйску (на ідышы) — יודל פּען (Юдл Пэн), напрыклад «Стары шавец». На сучасным іўрыце імя Юдаль адпавядае імю Іегуда.
  3. Ліст без даты да Д. А. і А. А. Якерсонаў. У канцы ліста мастак падпісваецца Ваш верный поданный белорусский художник Ю. М. Пэн. Крыніца: Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173
  4. а б в г д Иегуда Пэн, «первый в Витебске» (руск.)
  5. Иегуда Пэн Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
  6. Юдель Пэн (руск.). artchive.ru. Праверана 11-11-2019.
  7. а б Кто все-таки убил Пэна? Малоизвестные факты о громком преступлении в Витебске (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 11-11-2019.
  8. Сергей Трефилов. НКВД зверски убил учителя Шагала Юделя Пэна, когда он решил отдать свои картины за границу? (руск.). kp.by. Праверана 11-11-2019.(недаступная спасылка)
  9. Иегуда Пэн Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
  10. ПЭН, ИЕГУДА (ЮРИЙ) МОИСЕЕВИЧ (руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет»
  11. Мемарыяльная дошка Ю. М. Пэну
  12. У Віцебску ўшанавалі Пэна
  • Вакар Л. Пра інсітны пачатак творчасці Юдэля Пэна і Марка Шагала. / Л. Вакар // Мастацтва. — 1996. — № 5. — с. 16.
  • Гулідава Н. Людзі і рэчы ў работах Ю. Пэна / Н. Гулідава // Мастацтва. — 2000. — № 9. — с. 24 — 27.
  • Калініна Т. Ён ніколі не быў жанаты, не меў сваіх дзяцей. Школа і вучні сталі мэтай яго жыцця…: Да 150-годдзя з дня нараджэння мастака, педагога Ю. М. Пэна (1854—1937) / Т. Калініна // Настаўніцкая газета. — 2004. — 22 мая. — с. 7.
  • Кегелеў Ю. Як мы рэстаўравалі Пэна: 5 чэрвіня — 150 год з дня нараджэння Юдаля (Іегуды) Пэна (1854—1937), выдатнага жывапісца і педагога / Ю. Кегелеў // Культура. — 2004. - 5—11 чэрвеня (№ 23). — с. 15.
  • Шишанов В. В неразобранном виде… // Витебский проспект. 2006. № 2. 12 янв. — С. 3. [1]
  • Шишанов В. Материалы о Ю.М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов // Малевич. Классический авангард. Витебск – 11: [альманах / ред. Т. Котович]. – Минск: Экономпресс, 2009. – С.42-55. [2]
  • Шишанов В. Об утраченном портрете Марка Шагала работы Юрия Пэна // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. — С. 110—111.[3]
  • Шишанов, В. А. Юрий Пэн: штрихи к биографии / В. А. Шишанов // Современные проблемы развития художественного образования и визуальных искусств" (к 100-летию Витебского народного художественного училища): материалы международной научно-практической конференции, Витебск, 20-21 декабря 2018 г. — Витебск, 2018. — С. 7-10.
  • Мясоедова, С. Школа Юрия Пэна: дата открытия и адреса/ С. Мясоедова, В. Шишанов // Віцебскі край: матэрыялы VІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 19 лістапада 2020 г., Віцебск. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2021. – Т. 6. – С. 326–333, 430–431.