Іўдзейская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Іўдзейская вайна» (Гісторыя іўдзейскай вайны; грэч.: Φλαυίου Ἰωσήπου ἱστορία Ἰουδαϊκοῦ πολέμου πρὸς Ῥωμαίους βιβλία) — сямітомная кніга іўдзейскага гісторыка Іосіфа Флавія, яго першае сачыненне, напісанае на грэчаскай мове. Кніга была напісана прыкладна ў 75 годзе н.э.

Першыя тамы ўяўляюць сабой гісторыю яўрэйскага народа з біблейскіх часоў. Наступныя кнігі апісваюць аблогу і разбурэнне Іерусаліма ў час Іўдзейскай вайны, перад якімі ідзе кароткі нарыс аб падзеях, што папярэднічалі вайне — ад узяцця Іерусаліма Антыёхам IV Епіфанам да адступлення ад Іерусаліма кіраўніка рымскай Сірыі Цэсція Гала і разгрому яго войскаў іўдзеямі. Гэта перамога пацягнула за сабой паўстанне іўдзеяў супраць рымскай улады, якое і стала прадметам апавядання ў апошніх пяці кнігах. Аўтар гэтай кнігі быў сведкай і ўдзельнікам апісаных падзей. Пасля паланення перайшоў на бок рымлян.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]