Іўрыт
| Іўрыт | |
| Саманазва: |
עִבְרִית |
|---|---|
| Краіны: |
Ізраіль, Заходні бераг Іардана, сектар Газа[1], у астатніх краінах (як літургічная мова) |
| Рэгіёны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Арганізацыя, якая рэгулюе: | |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
| Пісьменнасць: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
he |
| ISO 639-2: |
heb |
| ISO 639-3: |
heb |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
| Яўрэйскі алфавіт чытаецца справа налева |
|||||
|---|---|---|---|---|---|
| Алеф א |
Бэт ב |
Гімэль ג |
Далет ד |
||
| Хэ ה |
Ваў ו |
Заін ז |
Хэт ח |
Тэт ט |
Ёд י |
| Каф כך |
Ламэд ל |
Мэм מם |
Нун נן |
Самэх ס |
Аін ע |
| Пэ פף |
Цадзі צץ |
Куф ק |
Рэш ר |
Шын ש |
Таў ת |
Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова семіцкае сям'і афразійскае макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.[2]
Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал.[3][4] (з іх 7 млн — ізраільцяне)[5][6]. ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове[7], у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную[8].
Сучасны іўрыт з'яўляецца адной з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай, старажытнаяўрэйская мова з'яўляецца моваю рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, старажытнаяўрэйская таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова (іўр.: לֶשׁוֹן הֲקוֹדֶשׁ, Leshon HaKodesh).
Змест
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «яўрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, у іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паходжанне і ўзрост[правіць | правіць зыходнік]
У другой палавіне ІІ тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых на сёння — «Песня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Суддзяў Ізраілевых», ч. 5).
Самы старажытны надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезера» beru, датуецца X стагоддзем да н. э.
Асноўныя перыяды[правіць | правіць зыходнік]
- Біблейскі іўрыт (XII—II стст. да н.э.)
- Паслябіблейскі іўрыт (I стагоддзе да н.э. — II стагоддзе н.э.)
- Іўрыт эпохі Талмуда і Масарэтаў (III—V стст. н.э.)
- Сярэдневяковы іўрыт (X—XVIII стст.)
- Іўрыт XIX стагоддзя
- Адроджаны іўрыт (з пачатку XX стагоддзя)
Адраджэнне іўрыта[правіць | правіць зыходнік]
Адраджэнне яўрэйскай мовы адбывалася ў Еўропе і Ізраілі на працягу ХІХ—ХХ стагоддзяў праз ператварэнне з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.
Іўрыт у СССР[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ пастановай СНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладанне на ім у яўрэйскіх школах было забаронена.
У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга называлі старажытнаяўрэйскай мовай, нават калі пытанне яго адраджэння ў Ізраілі было гістарычна вырашана. Існуе меркаванне, што гэта адбывалася выключна з палітычных меркаванняў, з мэтай проціпастаўлення «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» яўрэйскай мове — ідышу. Нейтральныя адносіны да сучаснага іўрыта ў СССР мелі месца паміж смерцю Сталіна ў 1953 г. і Шасцідзённай вайной у 1967 г., калі паміж Ізраілем і СССР існавалі дыпламатычныя адносіны.
Пасля Шасцідзённай вайны і разрыву савецка-ізраільскіх адносін у 1967 годзе прыхільнікі іўрыта ў СССР (за выключэннем тых, хто вывучаў і даследаваў мову ў навуковых мэтах, напрыклад, на ўсходазнаўчых аддзяленнях ВНУ) прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць да патэнцыяльных эмігрантаў — «здраднікаў савецкай Радзімы», а пазней і да «расістаў», згодна з рэзалюцыяй 3379 ААН beru 1975 года, якая была скасавана рэзалюцыяй 46/86 beru толькі ў 1991 годзе). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыта нават былі асуджаныя на турэмнае зняволенне па розных зачэпках.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Languages (англ.) . CIA. Праверана 12 лютага 2014.
- ↑ Most ancient Hebrew biblical inscription deciphered (англ.) (27 студзеня 2010). Праверана 12 лютага 2014.
- ↑ Klein, Zeev. A million and a half Israelis struggle with Hebrew // Israel Hayom.
- ↑ Nachman Gur. Kometz Aleph – Au• How many Hebrew speakers are there in the world?. — Behadrey Haredim.
- ↑ The differences between English and Hebrew (англ.) . A guide to learning English. Праверана 12 лютага 2014.
- ↑ Self-Access Centre - Hebrew (англ.) . UCL. Праверана 12 лютага 2014.
- ↑ Population: Ancestry, Language Spoken At Home (англ.) . Праверана 12 лютага 2014.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (руск.) . Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шифман И. Ш. Иврит // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 170.
- Іўрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 368. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (Т. 7).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іўрыт // Этналог (англ.)
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гэта пачатак артыкула пра адну з моў свету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |