Ірына Іванаўна Гаркуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. І. Гаркуша)
Ірына Іванаўна Гаркуша
Дата нараджэння 6 красавіка 1946(1946-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2013(2013-03-10) (66 гадоў)
Месца смерці
Бацька Іван Федасеевіч Гаркуша
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
IMDb ID 7354607

Ірына Іванаўна Гаркуша (6 красавіка 1946, Горкі, Магілёўская вобласць — 10 сакавіка 2013, Мінск) — беларуская артыстка тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і Івана Федасеевіча і Фаіны Аляксееўны Гаркушы. Яе бацька — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік АН БССР, у пасляваенны час быў прарэктарам, а затым рэктарам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1964 годзе скончыла Горацкую СШ № 2. Вучылася добра, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці школы. У 1965 годзе паступіла на акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў Мінску, які скончыла ў 1969 годзе.

Пасля заканчэння інстытута некаторы час служыла ў Гродненскім драматычным тэатры, а затым была запрошаная на працу ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага ў Мінску. У гэтым тэатры ёй былі сыграны дзясяткі роляў.

Вобразы, якія ствараюцца артысткай, былі заўсёды праўдзівыя і неардынарныя. Пры гэтым, дыяпазон яе артыстычных магчымасцяў быў незвычайна шырокі. Яна з поспехам выконвала як характэрныя ролі, такія як Амелія ў спектаклі Федэрыка Гарсія Лоркі «Дом Бернарды Альбы», так і героіка-драматычныя, напрыклад, ролю Галіны Чацвяртак ў знакамітым спектаклі Барыса Васільева «А зоры тут тихие» (рэжысёр-пастаноўшчык — заслужаны артыст РСФСР Юрый Любімаў). У гэтым спектаклі Ірына паспяхова выступала разам з народнай артысткай БССР Аннай Абуховіч, заслужанымі артыстамі БССР Ю. Ступаковым, Л. Былінскай і іншымі.

У 1966 годзе, яшчэ студэнткай, Ірына знялася ў фільме «Саша-Сашенька». Затым, калі ўжо працавала ў Мінску, Ірыну запрашалі здымацца ў фільмах «Улица без конца», «Купальская ночь». Пасля яна перайшла на працу ў кінастудыю «Беларусьфільм», дзе працавала асістэнтам рэжысёра і здымалася ў некалькіх фільмах.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — Уладзімір Паўлавіч Шмакаў (26.06.1946, Пінск — 2.03 2009, Масква) — дзеяч савецкага і сучаснага расійскага тэлебачання, расійскі журналіст, акадэмік Акадэміі расійскага тэлебачання, першы дырэктар студыі кінапраграм РДТРК «Останкино», галоўны рэдактар кінакампаніі «Телефильм», член Саюзаў кінематаграфістаў, пісьменнікаў і журналістаў Расіі.
  • Сын — Глеб.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 Ваша честь
  • 2005 Нежная зима (Беларусь, Россия)
  • 2005 Мужчины не плачут — 2
  • 2004 Фабрика грез
  • 2004 Темная ночь
  • 2004 Маленькие беглецы (Беларусь)
  • 1982 Купальская ночь (бел.: Купальская ноч)
  • 1972 Улица без конца
  • 1966 Саша-Сашенька

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лившиц, Владимир. Служила в театре, снималась в кино (о И.Гаркуше) // С Горками и академией связаны судьбой (события, люди и дела) Книга 4. Горки: 2018. С. 35—37.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]