Ірына Ігнацьеўна Навацкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. І. Навацкая)
Ірына Ігнацьеўна Навацкая
Дата нараджэння 8 студзеня 1950(1950-01-08) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Васіль Іосіфавіч Герашчанка і Ірына Алегаўна Сітнікава

Ірына Ігнацьеўна Нава́цкая (нар. 8 студзеня 1950, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза архітэктараў з 1984 года.

Скончыла ў 1969 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1979 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. І. Герашчанка, І. А. Сітнікава). Працавала ў інстытутах «Белдзіпрагандаль», «Чыгунпраект», старэйшы архітэктар, з 1975 кіраўнік групы архітэктараў, з 1999 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белбыттэхпраект».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў будынкаў грамадскага і вытворчага прызначэння для бытавога абслугоўвання насельніцтва. Асноўныя працы: лазні на 110 месцаў у г.п. Нароўля (1977), г.п. Беразіно (1978), г.п. Масты, г.п. Смалявічы (1979), дамы побыту на 200 месцаў у г. Рэчыцы (1986), у г. Каменец (1983), у г. Карэлічы (1983), цэх чысткі дыванаў у г. Магілёве (1989), факторыя № 1 ЯНАА (2000), капрамонт з мадэрнізацыяй лазні № 1 у г. Мінску (2007).

У 20112014 займаецца праектаваннем гандлёва-грамадскага цэнтра ў г. Баранавічы, у г. Рэчыцы; супермаркетаў у г. Слуцк, г. Стоўбцы; лагістычных цэнтраў; адміністрацыйна-офіснага будынка ў г. Мінску па вул. Андрэеўская.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Новацкая Ирина Игнатьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)