Іван Архіпавіч Аношкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. А. Аношкін)
Іван Архіпавіч Аношкін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 студзеня 1928(1928-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 2013(2013-02-03) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Іван Архіпавіч Аношкін (21 студзеня 1928, в. Антонаўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 лютага 2013, Магілёў) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1947 годзе скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча ў Бранскай вобласці РСФСР. Працаваў выхавальнікам Далісіцкага дзіцячага дома ў Бранскай вобласці, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны». У 1948 годзе пераехаў у Брэсцкую вобласць БССР, працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У 1956 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, завочна скончыў гістарычны факультэт Магілеўскага педінстытута ў 1964 годзе[1]. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газету «Сацыялістычная перамога». З 1959 года — літсупрацоўнік, з 1968 года — загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда»[1], а з 1981 года — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1946[1]. Літаратурнай працай займаецца з 1951 года. Аўтар зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» (1959), «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), аповесцей і апавяданняў «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1979), «Чырвоная каліна стаяла…» (1985). Аўтар кніг для дзяцей «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981)[1].

Зноскі

  1. а б в г Аношкин Иван Архипович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]