Іаган Георг Мёзер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Г. Мёзер)
Іаган Георг Мёзер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Георг Мёзер (паводле іншых звестак I. М. і Ю. М.) — нямецкі архітэктар і будаўнік другой паловы 18 ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пра Мёзера няма амаль ніякіх звестак, нават імя Іаган ставіцца пад сумнененне. 3 1738 года жыў і працаваў у. Гродне, у 17651774 на службе ў гродзенскага старосты А. Тызенгаўза[1].

Вядома, што ўзвёў у Гродне палац Тызенгаўза (17601770-я гады) і тэатра Тызенгаўза (1780-я гады) разам з італьянцам Джузэпэ Сака, Гродзенскія корчмы (1770-я гады)[1]. Асабіста распрацаваў плошчу перад палацам і прыняў удзел у стварэнні генеральнага плана Гарадніцы[2]. Аўтар тыпавых праектаў жылых дамоў для замежных майстроў, якія працавалі на мануфактуры Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі (пабудаваны ў 17681773, гл. Гродзенскі «домік майстра»). Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы ў Гродне[1].

Некаторыя спецыялісты атаясамляюць Мёзера з архітэктарам, які стварыў планы Гродна пасля пажараў 1753 года. Вядома толькі, што ў 1775 годзе, пакрыўджаны нявыплатай грошай і грубасцю А. Тызенгаўза, пакінуў Гродна[2].

Зноскі

  1. а б в Мёзер Іаган Георг // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б Городница: в тени Цереры(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]