Ігар Іванавіч Есьман

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з І. Есьман)
Jump to navigation Jump to search
Ігар Іванавіч Есьман
Дата нараджэння: 1 мая 1932(1932-05-01) (87 гадоў)
Месца нараджэння:
Жонка: Ларыса Аляксандраўна Есьман
Альма-матар:
Месца працы:

Ігар Іванавіч Е́сьман (нар. 1 мая 1932, Мінск) — беларускі архітэктар, дызайнер, вынаходнік. Муж Ларысы Аляксандраўны Есьман. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (Маскоўскае аддзяленне).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Іван Есьман, прафесійны будаўнік[1]. Дзяцінства правёў у Грушаўцы[2]. Пасля сямі класаў дзядзька адвёў яго да мастака Валянціна Волкава, які, паглядзеўшы малюнкі, параіў паступаць у мастацкае вучылішча. Але ўступныя экзамены ў вучылішча ў той час ужо скончыліся, таму быў выбраны Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1]. У 1959 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. У 19591960 у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Тэарэтычная праца ў архітэктуры яго не прыцягвала, таму ў 1960 годзе ён перайшоў у інстытут «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў (1960—1988), з 1989 кіраўнік майстэрні (19881995), дырэктар Творчай майстэрні (1992—1995)).

Член Саюза архітэктараў БССР з 1962 г. Быў членам камісій пры СА БССР па праектаванні жылых, грамадскіх будынкаў, мэблі, членам рэвізійнай камісіі.

З 1995 года на пенсіі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: у Мінску — вытворчы корпус і выставачная зала Інстытута тэхнічнай эстэтыкі (1964), вучэбныя карпусы інстытута замежных моў (19621965, у сааўт. з Н. І. Шпігельманам), жылыя дамы па Магілёўскай шашы і на Юбілейнай плошча (19651966), актавы і спартыўны залы Інстытута народнай гаспадаркі (1966), комплекс адм. будынкаў па вул. Някрасава (1968), дзіцячы сад-яслі ў мікрараёне Серабранка 6 (1970), комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання Інстытута народнай гаспадаркі па Веласіпедным завулку (1972), навучальны корпус Мінскага педагагічнага інстытута (1973), галоўны вучэбны корпус (1981, у сааўт. з В. І. Анікіным), тры інтэрнаты і блок абслугоўвання (19791986, у сааўт. з І. Камышан) архітэктурна-будаўнічага факультэта БПІ, турысцкая гасцініца па вул. Прытыцкага (1980), Станцыя метро «Пушкінская» (1988, у сааўт.), помнік Б. Акрэсціну і лётчыкам, што загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны на тэрыторыі школы № 65 (скульптар Паляйчук) і інш.

Не рэалізаваныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Конкурсныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Героям Брэста (усесаюзны конкурс, 1959 г. у аўтарскім калектыве).
  • Шматпавярховы жылы дом з аб’ёмных элементаў (усесаюзны конкурс, заахвочвальная прэмія 1964 г. у аўтарскім калектыве).
  • Рэспубліканскі Палац піянераў і школьнікаў у г. Мінску (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1966 г.).
  • Памятны медаль, эмблема свята, серыя памятных значкоў у гонар 900-годдзя г. Мінска (першая прэмія 1966 г).
  • Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (1968 г.).
  • Філіял цэнтральнага музея У. І. Леніну ў г. Мінску (1970 г.).
  • Помнік дружбы беларускіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны (рэспубліканскі конкурс, заказны праект 1970 г. у аўтарскім калектыве).
  • Помнік маці-патрыётцы ў г. Жодзіна (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1970 г. сумесна з Л. М. Гальдштэйнам)
  • Манумент у памяць пра герояў міжнароднага камуністычнага і рабочага руху ў г. Маскве (усесаюзны конкурс 1976 г.).
  • Загарадны жылы дом з дрэва (міжнародны конкурс 1986 г.).

Медалі і знакі[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятны медаль у гонар 900-годдзя г. Мінска, эмблема і серыя памятных значкоў.
  • Узнагародны медаль лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.
  • Памятны медаль у гонар уручэння г. Мінску медалю «Залатая зорка».
  • Медаль «Ганаровы грамадзянін г. Мінска».
  • Памятняя медаль «50 гадоў СССР».
  • Памятны медаль «50 гадоў ЛКСМБ».
  • Ганаровы знак «50 гадоў ЛКСМБ».
  • Узнагародны знак «50 гадоў ЛКСМБ».
  • Памятны медаль «60 гадоў БССР».
  • Медаль «Усебеларускі фестываль моладзі».
  • Эмблема юбілейнай выстаўкі БССР у г. Плоўдзіве, памятныя значкі.
  • Эмблема будаўнічай выстаўкі ў Маскве «Дасягненні БССР за 60 гадоў».
  • Серыя гандлёвых знакаў для прадпрыемстваў рэспублікі.
  • Вымпел для міжнароднага касмічнага экіпажа СССР-ПНР.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксандраўнай Есьман.

Захапляецца мадэляваннем, авіяцыйным спортам, астраноміяй, філатэліяй, нумізматыкай, разьбой па камені, косці, дрэве, вырабам мініяцюрных кніжак і памятных сувеніраў, камп’ютарнай графікай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Есьман Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1,0 1,1 Сам пра сябе
  • Эйфелева башня, жернова и «кросны». Как минский архитектор создает в квартире миниатюрные предметы