Іван Кузьміч Захараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. К. Захараў)
Іван Кузьміч Захараў
Дата нараджэння 13 жніўня 1909(1909-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1982(1982-08-15) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Іван Кузьміч Захараў (31 ліпеня (13 жніўня) 1909, в. Ганявічы, Мінская губерня — 15 жніўня 1982, Мінск) — Герой Савецкага Саюза, першы сакратар Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б Віцебскай вобласці БССР, палкоўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Камандаваў партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны II-й ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны», рознымі медалямі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 ліпеня (13 жніўня) 1909 года ў вёсцы Ганявічы Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці — беларус.

У 1934 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу. З 1934 года працаваў старшынёй сельскага савета, намеснікам дырэктара, а потым — дырэктарам Чапаеўскай МТС Асвейскага раёна Віцебскай вобласці БССР.

Служыў у Чырвонай Арміі ў 1931—1932 гадах. З 1937 года — член ВКП(б), а потым — КПСС. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў савецкі тыл, але ўжо ў лістападзе 1941 года быў накіраваны на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю для арганізацыі партызанскага руху ў Асвейскім раёне Віцебскай вобласці.

У красавіку 1942 года арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ў ліпені 1942 года быў ператвораны ў партызанскую брыгаду імя М. В. Фрунзэ. Адначасова з чэрвеня 1942 года па снежань 1943 года быў першым сакратаром Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.

За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі палкоўніку Захараву Івану Кузьмічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4049)[1][2].

Сышоў у запас пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі.

У 1944—1946 гадах працаваў сакратаром Дрысенскага раённага камітэта КП(б)Б. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1948—1952 гадах працаваў сакратаром Докшыцкага раённага камітэта КП(б)Б. У 1953—1963 гадах — старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза рабочых будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Жыў у Мінску да сваёй смерці. Памёр 15 жніўня 1982 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак № 26)[1].

Аўтар кнігі «Вайна ў краі азёр». Яго імем названа вуліца ў пасёлку Масты Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Зноскі

  1. а б в Іван Кузьміч Захараў на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Люди легенд. Выпуск 1. М., 1965.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.