Іван Леанідавіч Максімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Л. Максімаў)
Іван Леанідавіч Максімаў
руск.: Иван Леонидович Максимов
Дата нараджэння 19 лістапада 1958(1958-11-19) (65 гадоў)
Месца нараджэння Масква, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Бацька Leonid Maksimov[d]
Маці Ksenia Razumova[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія рэжысёр-мультыплікатар
мультыплікатар
сцэнарыст
педагог
Кар’ера з 1989
Узнагароды
медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай»

Ніка[d] (1993)

Залаты мядзведзь
IMDb ID 2278756
ivanmaximov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Леані́давіч Максі́маў (руск.: Иван Леонидович Максимов, нар. 19 лістапада 1958) — савецкі, потым рускі мастак, рэжысёр-мультыплікатар і аўтар сцэнарыяў мультфільмаў, відэакліпаў і рэкламных ролікаў, педагог.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лістапада 1958 года ў сям’і фізікаў. Бацька Леанід Аляксандравіч Максімаўberu (19312018) — савецкі і расійскі вучоны-фізік, член-карэспандэнт РАН, прафесар МФТІ. Маці Ксенія Аляксандраўна Разумоваberu (нар. 1931) — савецкі і расійскі фізік-эксперыментатар, доктар фізіка-матэматычных навук, двухразовы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР; спецыяліст у вобласці ядзернай фізікі.

У 19761982 гадах Іван Максімаў вучыўся ў МФТІ.[1]

У 19751976 гадах працаваў фатографам у Інстытуце Біяфізікі АМН, летам 1978 і 1979 гадоў — лабарантам Памірскай экспедыцыі ФІАНberu, у 19821985 гадах — інжынерам у Інстытуце касмічных даследаванняў РАНberu, у 20002001 гадах — карыкатурыстам у газеце «Время новостей».[1]

З 1986 па 1988 год вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня А.Ю. Хржаноўскагаberu, В.М. Угараваberu).[1] За сваю першую курсавую працу атрымаў «Залатога мядзведзя» на Берлінскім кінафестывалі і прэмію «Ніка», за дыплом — прыз «ФІПРЭСІ» ў Обергаўзене.[2]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1989
мф «ФРУ-89. Злева направа» руск.: ФРУ-89. Слева направо рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар
1990
мф «5/4» англ.: 5/4 рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар
1992
мф «Правінцыяльная школа» англ.: Provincial school рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар, прадзюсар
1992
мф «Балеро» англ.: Bolero рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар, прадзюсар
1993
мф «N + 2» англ.: N + 2 рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар, прадзюсар
1994
мф «Лібіда Бенджаміна» англ.: Libido of Benjamino, руск.: Либидо Бенджамина рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар, прадзюсар
1996
мф «Ніці» англ.: The Strings, руск.: Нити рэжысёр, сцэнарыст, мастак
1998
мф «Два трамваі» (серыя фільмаў «Optimus Mundus») англ.: Two Trams, руск.: Два трамвая рэжысёр, сцэнарыст, мастак
2000
ф «Заднія праходы горада Выбарга» (фотафільм) руск.: Задние проходы города Выборга рэжысёр, сцэнарыст, мастак
2003
мф «Маруднае бістро» англ.: Slow Bistro, руск.: Медленное бистро рэжысёр, сцэнарыст, мастак
2003
мф «Вецер уздоўж берага» англ.: Wind Along the Coast, руск.: Ветер вдоль берега рэжысёр, сцэнарыст
2004
мф «Патоп» англ.: The Spate, руск.: Потоп рэжысёр, сцэнарыст, мастак
2005
мф «Тунэліраванне» англ.: Tonnelage, руск.: Туннелирование рэжысёр, сцэнарыст, мастак, аператар
2007
мф «Дождж зверху ўніз» англ.: Rain Down From Above, руск.: Дождь сверху вниз рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
2008
мф «Дадатковыя магчымасці пятачка» англ.: The Additional Capabilities of the Snout,
руск.: Дополнительные возможности пятачка
рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
2010
мф «Прылівы туды-сюды» англ.: Tides to and Fro, руск.: Приливы туда-сюда рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
2011
мф «Па-за гульнёй» англ.: Out of Play, руск.: Вне игры рэжысёр, сцэнарыст
2012
мф «Доўгі мост у патрэбны бок» англ.: Long Bridge of Desired Direction,
руск.: Длинный мост в нужную сторону
рэжысёр, сцэнарыст
2013
мф «Дачка рыбака» англ.: Baby of the Fisher, руск.: Дочь рыбака рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар
2015
мф «Лаўкі №0458» англ.: Benches №0458, руск.: Скамейки №0458 рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар, прадзюсар
2016
мф «Мастак і хуліганы» англ.: Artist and Hooligans, руск.: Художник и хулиганы рэжысёр, сцэнарыст, аніматар, гукарэжысёр
2017
мф «Альтэрнатыўная прагулка»
(альманах «Казкі XXI стагоддзя-4»)
англ.: Alternative Walk,
руск.: Альтернативная прогулка
рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар
2017
мф «Вазьмі любы момант з дзяцінства»
(момант 3)
англ.: Take Any Moment from the Childhood,
руск.: Возьми любой момент из детства
рэжысёр, сцэнарыст, аніматар
2017
мф «Дывергенцыя D» англ.: Divergentia D, руск.: Дивергенция D рэжысёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык, аніматар, гукарэжысёр
2018
мф «Бабулька Жыццё vs Бабулька Смерць»
(фрагмент: «страшней за ўсё калі не ведаеш»)
руск.: Старушка Жизнь vs Старушка Смерть
(фрагмент: «страшней всего когда не знаешь»)
рэжысёр, сцэнарыст

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Российская анимация в буквах и фигурах. Персоналии. Максимов Иван Леонидович (руск.). Сайт «Аниматор.ру». «Аниматор.ру». Праверана 18 мая 2018.
  2. Иван Максимов, педагог по Режиссуре (руск.). Сайт школы-студыі "ШАР". «Школа-студия "ШАР"». Праверана 18 мая 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]