Перайсці да зместу

Ірына Навумаўна Колабава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Н. Колабава)
Ірына Навумаўна Колабава
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, нумізмат
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Ірына Навумаўна Колабава (у дзявоцтве Рабцэвіч; нар. 1952, Гомель) — беларускі гісторык, спецыялістка ў галіне нумізматыкі і гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт[1].

Нарадзілася 1952 года ў Гомелі[2]. У 1975 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ[1] па спецыяльнасці «Гісторыя. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства»[3]. У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Манета і грашовы рахунак усходнебеларускага рынку другой паловы XVII — трэцяй чвэрці XVIII ст.»[3][1].

З 1998 года працуе на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ, дзе выкладае такія дысцыпліны як «Гісторыя Беларусі», «Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны (нумізматыка, геральдыка, фалерыстыка, сфрагістыка, анамастыка, метралогія і храналогія)» і інш[3].

З 2022 года — дацэнтка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ[1].

Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

Навуковыя інтарэсы

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізуецца на гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі, фальшываманецтве ў XIX стагоддзі[3], манетных скарбах, а таксама развіцці нумізматыкі як навукі[2].

Яе брат — беларускі гісторык Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (1934–2008)[2].

  1. а б в г Сотрудники (руск.). bsu.by. Праверана 21 ліпеня 2025.
  2. а б в г Колабава, Ірына Навумаўна (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1952). unicat.nlb.by. Праверана 21 ліпеня 2025.
  3. а б в г Колобова Ирина Наумовна // Кафедра историко-культурного наследия. Белорусский государственный университет культуры и искусств