Перайсці да зместу

І векавечны толькі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
І векавечны толькі край…
І векаве́чны то́лькі кра́й…
Выданне
Вокладка навукова-папулярнага выдання
Жанр дакументалістыка
Аўтар Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2000
Дата першай публікацыі 2000
Асобнае выданне 2000
Выдавецтва Полымя
Колькасць старонак 384
Ілюстратар Л. І. Мялоў
Афармленне Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка
Носьбіт кніга
ISBN 985-07-0200-1

«І векаве́чны то́лькі край…» — зборнік навукова-папулярных эсэ, напісаны Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам у 2000 годзе[1]. Кніга была надрукавана мінскім выдавецтвам «Полымя» тыражом 2 000 экзэмпляраў.

Апісанне кнігі

[правіць | правіць зыходнік]

На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў аўтар расказвае пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сваімі справамі, самаахвярнай працай, высокім талентам услаўлялі не толькі айчыну, але і суседнія, і нават далёкія краіны.

Іншыя дадзеныя

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці эпіграфа да кнігі аўтарам выкарыстаны верш Рыгора Барадуліна «Радзімазнаўства — мудрая навука…».

Значнасць твора

[правіць | правіць зыходнік]

Кніга натхніла пісьменніка Сяргея Макарэвіча на напісанне «Край мой верасовы» — зборніка краязнаўчых эсэ, прысвечаных асобам, якія нарадзіліся на Вілейшчыне альбо звязаныя з гэтым краем[2].

Зноскі

  1. Запрашэнне ў падарожжа па літаратурных месцах Пухавіччыны. Средняя школа № 1 п. Дружный. Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка)
  2. Новая кніга пра Вілейшчыну Сяргей Макарэвіча — «Край мой верасовы». Вялейка. Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка)