АПЕК
Арганізацыя краін, экспартуючых нафту, АПЕК, OPEC (анг.: Organization of the Petroleum Exporting Countries) — міжнародная арганізацыя з штаб-кватэрай у Вене. Мэта арганізацыі — кантроль за сусветнай здабычай нафты і ўзроўнем цэн на нафту. У 2016 годзе 14 дзяржаў-членаў АПЕК кантралявалі 73 % сусветных запасаў нафты і давалі 44 % аб'ёму яе сустветнай здабычы.[1]
АПЕК была ўтворана ў 1960 годзе ў Багдадзе. Роля арганізацыі значна ўзрасла пад час нафтавага крызісу 1973 – 1974 гадоў калі арганізацыя шматразова падвышала сусветныя цэны на нафту.
- Штаб-кватэра: Вена;
- Кіраўнічы орган: Канферэнцыя АПЕК;
- Выканаўчы орган: Сойм кіраўнікоў, Эканамічная камісія і Сакратарыят;
- Кіраўнік: Пурнома Юзгантора
Краіны-удзельнікі АПЕК (з годам уваходжання):
- ААЭ (1967)
- Алжыр (1969)
- Венесуэла (1960)
- Ірак (1960)
- Іран (1960)
- Рэспубліка Конга (2018)
- Кувейт (1960)
- Лівія (1962)
- Нігерыя (1971)
- Саудаўская Аравія (1960)
- Экватарыяльная Гвінея (2017)
- Эквадор (1973 – 1992, зноў з 2007)
Былыя краіны-ўдзельнікі:
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме АПЕК
- opec.org (англ.) — афіцыйны сайт Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты