Форум «Азія — Еўропа»

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з АСЕМ)
Jump to navigation Jump to search
Форум «Азія — Еўропа»
АСЕМ
ASEM.PNG
Членства: 51 дзяржава,
2 міжнародныя арганізацыі
Заснаванне
1 сакавіка 1996
aseminfoboard.org

Форум «Азія — Еўропа» (англ.: Asia–Europe Meeting, ASEM, АСЕМ) — міжнародны форум для супрацоўніцтва краін Азіі, Еўропы і Акіяніі. Ідэя канферэнцыі ўзнікла пасля завяршэння Халоднай вайны з мэтай збліжэння краін Еўразіі. У 1994 Францыя і Сінгапур зрабілі прапанову правесці міжрэгіянальны саміт, якая ажыццявілася 1 сакавіка 1996, калі ў Бангкоке, Тайланд сустрэліся лідары краін Еўрапейскага саюза, АСЕАН, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, а таксама Японіі, Кітая і Паўднёвай Карэі.

Трыма апорамі форума з'яўляюцца палітычная (міжнародны тэрарызм, ЗМЗ, міграцыі і права чалавека), эканамічная (развіццё гандлю, інвестыцыі, інфармацыйныя тэхналогіі) і сацыяльная, культурная і адукацыйная апора (садзейнічанне разнастайнасці культур, аб'яднанне прастор вышэйшай адукацыі Еўропы і Азіі). Таксама пры канферэнцыі дзейнічае тры падфорума: Парламенцкае партнёрства (дэпутаты парламентаў), Бізнэс-форум (бізнэсмены) і Форум народаў (актывісты няўрадавых арганізацый). Акрамя гэтага, пры АСЕМ працуе пастаянны некамерцыйны Фонд Азіі і Еўропы, які займаецца праектамі ў вобласці культуры, эканомікі, адукацыі, адміністрацыі, аховы здароўя і ўстойлівага развіцця.

Саміты[правіць | правіць зыходнік]

Саміты з удзелам глаў дзяржаў і ўрадаў праводзяцца кожныя два гады пачаргова ў Еўропе і Азіі.

  1. Тайланд Бангкок, Тайланд: 1-2 сакавіка 1996
  2. Вялікабрытанія Лондан, Вялікабрытанія: 3-4 красакавіка 1998
  3. Рэспубліка Карэя Сеул, Паўднёвая Карэя: 20-21 кастрычніка 2000
  4. Данія Капенгаген, Данія: 22-24 верасня 2002
  5. В’етнам Ханой, В'етнам: 8-9 кастрычніка 2004
  6. Фінляндыя Хельсінкі, Фінляндыя: 10-11 верасня 2006
  7. Кітай Пекін, Кітай: 24-25 кастрычніка 2008
  8. Бельгія Брусель, Бельгія: 5-6 кастрычніка 2010
  9. Лаос В'енцьян, Лаос: 5-6 лістапада 2012
  10. Італія Мілан, Італія: 16-17 кастрычніка 2014
  11. Манголія Уланбатар, Манголія: 15-16 ліпеня 2016
  12. Бельгія Брусель, Бельгія: 18-19 кастрычніка 2018

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]