Аб’яднанне Дунайскіх княстваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карціна Тэадора Амана «Абвяшчэнне уніі»
Сцяг новастворанай дзяржавы

Аб’ядна́нне Дуна́йскіх кня́стваў — працэс стварэння дзяржавы Румынія з 1858 па 1861 (1862) год, які заключаўся ў аб’яднанні Дунайскіх княстваў (Валахіі і Малдавіі без Бесарабіі) у адзіную дзяржаву. Скончыўся ўзнікненнем Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі. Узнікненне новай дзяржавы прызнана Асманскай імперыяй у 1861 годзе. Стварэнне новай дзяржавы дазволіла заяродзіцца на правядзенні ліберальных рэформаў і фарміраванні нацыянальнай эканомікі, што дало штуршок развіццю Румыніі ў цэлым.

У Румыніі падзея вядома пад назвай Малое аб’яднанне (рум.: Mica Unire). Таксама выядзяляецца Вялікае аб’яднанне, калі ў склад дзяржавы ўвайшлі Трансільванія Бесарабія і Букавіна.

Герб аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі. Гербы княстваў злучаліся раўнапраўна, асяродачны шчыток колераў дзяржаўнага сцяга сімвалізаваў адзінства дзяржавы.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Фармаванне нацыянальна-вызваленчага руху[правіць | правіць зыходнік]

Дунайскія княствы (княства Валахія і Малдаўскае княства) і Трансільванія у 1600 годзе.

Дунайскія княствы і Трансільванія, якія ўзніклі ў Сярэднія стагоддзі, былі есна звязаны паміх сабой культурна і эканамічна. Пасля заваявання Асманскай імперыяй Валахіі і Малдавіі гэтыя княствы разам імкнуліся да незалежнасцті. Менавіта пагэтаму нацыянальная ідэя ў Дунайскіх княствах доўгі час грунтавалася на асвабаджэнні ад турэцкага васалітэта[1].

Нягледзячы на падабенства паміж жыхарамі рэгіёна, паміж німі меліся і адрозненні. часцей за ўсё гэта былі культурныя і моўныя адрозненні, розніца ў абрадах і г. д. Так, насельніцтва княстваў у XIX стагоддзі не лічылася аднародным. Асобна выдзялялі врынчанаў, банатцаў, валахаў, трансільванцаў, малдаван, і г. д. Акрамя таго, турэцкія ўлады праводзілі палітычны і культурны ціск на княствы. Так, у якасці афіцыйнай мовы выкарыстоўвалася грэчаская[1]. адначасова ў румынскім грамадстве ішла міжкласавая барацьба. Остра стаяла і зямельнае пытанне, паколькі княств заставаліся аграрнымі прыдаткамі Еўропы. З-за гэтага часта адбываліся сялянскія паўстанні і бунты. Сітуацыю паглыбляла слабасць Асманскай імперыі, у склад якой уваходзілі Валахія і Малдавія. З-за агульнага крызіса ў імперыі цярпела эканоміка Дунайскіх княстваў.

Павел Дзмітрыявіч Кісялёў, прызначаны расійскімі ўладамі пасля вайны з Турцыяй у 1829 годзе кіраўніком Дунайскімі княствамі, пачаў правядзенне рэформаў. Былі створаны парламенты княстваў — Адунара Абштяскэ, уведзены Арганічныя рэгламенты, улада была падзелена. Нягледечы на гэта, рэформы не палепшылі становішча сярэднягя класа насельніцтва, паколькі кіраванне дзяржавамі па-ранейшаму было аддадзена баярам. .адначасова Турцыя страціла права на ўмяшальніцтва ва ўнутраныясправы княстваў, фактычна прызнаў іх самастойнасць[1].

ПавелДзмітрыявіч Кісялёў.

Пры Кісялёве працягнулася станаўленне румынскай інтэлігенцыі, якая ўсведамляла неабходнасць правядзення больш масштабных рэформаў ва ўсіх сферах. Павел Кісялёў лаяльна адносіўся да культурнага адраджэння Валахіі і Малдавіі, што дазволіла ўмацаваць пазіцыі прыхільнікаў аддзялення Валахіі і Малдавіі ад Асманскай імперыі. Такім чынам, у пачатку XIX стагоддзя ў Дунайскіх княствах сфарамаваўся ліберальны нацыянальна-вызваленчы рух. Прыхільнікі гэтага руха ставілі перад сабой дзве асноўныя мэты: адкалоць ад Асманскай імперыі Валахію і Малдавію і правесці ў княствах дэмакратычныя пераўтрварэнні. Аб’яднанне Дунайскіх княстваў у адзіную дзяржаву было адсунута на другі план.

У 1834 годзе Кісялёў страціў свае паўнамоцтвы. Яму на змену ў Валахіі прыйшоў Аляксандр II Гіка, а ў Малдавіі — Міхаіл Стурдза. Гэтыя гаспадары правілі ў зусім іншых умовах, так як у Дунайскіх княствах з’явіліся парламенты і Арганічныя рэгламенты. Абодва гаспадара пачалі сапернічаць з парламентамі, паколькі тыя ўзялі на сабе частку паўнамоцтваў. У 1840-ыя гады ўзрастае карумпаванасць органаў улады, пачынаецца чыноўнае самавольства. У такіх умовах фарміруюцца арганізацыі, якія імкнуцца да змены палітычнага рэжыма ў Дунайскіх княствах.

Апазіцыйны рух у Дунайскіх княствах быў прадстаўлены трымя арганізацыямі: «Фрэцые», «Асацыяцыя патрыётыке» і «Таварыства румынскіх студэнтаў у Парыжы». Усе арганізацыі пераследваліся паліцыяй, а «Асацыяцыя патрыётыке» была ліквідавана валашскай паліцыяй. Дзве застаўшыяся арганізацыі распрцоўвалі праграмы па правядзенню ліберальных рэформаў у Валахіі і Малдавіі. «Таварыства румынскіх студэнтаў у Парыжы» далучылася да «Фрэцые», і сфармавалася магутная апазіцыйная групоўка. Пазней да яе пачалі далучацца і прадстаўнікі працоўнага класа[1].

У «Фрэцые» доўгі час не быдо адзінай праграмы. Ад яе членаў паступалі розня прапановы — ад увядзення канстытуцыйнай манархіі да поўнага аб’яднання Дунайскіх княстваў і абвяшчэння Рэспублікі[2]. Рух падзяліўся на дзве часткі — лібералаў і радыкалаў.

Рэвалюцыя. Першая спроба аб’яднання[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Стурдза

Міжкласвая барацьба ў румынскім грамадстве і жаданне інтэлігенцыі правесці ліберальныя рэформы адыгралі вялікую ролю ў аб’яднанні Дунайскіх княстваў. На працягу 1840-ых гадоў румынскі нацыянальны рух базаваўся на ідэях лібералізма. Таксама вялікі ўплыў аказваўся з-за мяжы, у прыватнасці з Францыі. Там знаходзілася значная частка членаў «Фрэцые», якія апасаліся пераследавання на радзіме[1].

Яшчэ да 1848 года звязаны з «Фрэцые» Іон Гіка, наведаў гаспадара Стурдзэ з прапановай змясціць з валашскага прастола Гіку і абвясціць адіную валаха-малдаўскую дзяржаву. Стурдза не ўспрыняў прапанову ўсур’ёз і адмовіўся[2].

Пасля засухі 1848 года, якая выклікала незадвальненне сялян, эканамічнага крызісу і абвяшчэння ў Францыі рэспублікі у 1848 годзе румынскія і малдаўскія рэвалюцыянеры ўсвядомілі, што надйышоў час дзейнічаць. Першай, рэвалюцыя адбылася ў Малдавіі. Там 27 сакавіка у Ясах у гасцініцы «Пецярбург» адбылося паседжанне ліберальнага баярства, дзе было прынята рашэнне аб уручэнні гаспадару «Петыціі-пракламацыі», у якой былі выкладзены патрабаванні паўстанцаў. Ад нечаканасці Стурдза прыняў петыцыю, але ўжо вечарам адазваў сваё рашэнне і накіраваў у гасцініцу войскі. Пасля непрацяглых сутыкненняў па краіне прайшоў шэраг арыштаў. Асобныя з рэвалюцыянераў бяжалі ў Аўстра-Венгрыя.

Малдаўскі нацыянальны рух зноў размясціўся за мяжой. Частка з яго прадстаўнікоў усвядоміла неабходнасць кансалідацыі намаганняў з валашскімі рэвалюцыянерамі. Ужо за мяжой былі выданы «Пажаданні нацыянальнай партыі Малдовы» і «Нашыя прынцыпы рэфармавання радзімы». У другім дакуменце асобным пунктам ішло аб’яднанне Валахіі і Малдавіі ў адзіную дзяржаву[1].

Жыхары Бухарэста з румынскім сцягам падчас падзей 1848 года.

У Валахіі рэвалюцыя была больш паспяховай, чым у Малдавіі. 9 чэрвеня адбылося першае паўстанне, а ўжо 11 чэрвеня ўлада перайшла ў рукі паўстанцаў. Следам за гэтым пачалося правядзенне рэформаў, хаця становішча ў краіне было вельмі нестабільным. Валашскія рэвалюцыянеры адносіліся да аб’яднання Дунайскіх кнстваў больш сур’ёзна, чым малдаўскія[3]. У кулуарах валашскага парламента абмяркоўвалася пытанне аб аб’яднанні княстваў. Але адзінства сярод новага кіраўніцтва не было. Кансерватыўныя баяры ўвогуле не жадалі пераўтварэнняў, пад іх ціскам рэформы сталі палавінчатымі. Але аб’яднанне княстваў не было магчымым, паколькі ў Малдавіі рэвалюцыя пацярпела паражэнне.

13 чэрвеня ў Валахію былі ўведзена турэцкая армія, а 13 верасня туркі перайшлі да да сілавых дзеянняў, падавіў рэвалюцыю. 15 верасня ў краіну увайшлі расійскія войскі.

Пасля паражэння валашскія рэвалюцыянера бяжалі ў Трансільванію, дзе остра стаяла нацыянальнае пытанне. Ужо пасля 1849 года румынскі нацыянальны рух кансалідаваўся. Усвядоміўшы свае памылкі, на першы план рэфарматар паставілі аб’яднанне Дунайскіх княстваў у адзінубю дзяржаву. Правядзенне ліберальных рэформаў планавалася на аснове будучай дзяржавы[1].

Пасля рэвалюцый[правіць | правіць зыходнік]

Румынскія эмігранты ў краінах Еўропы («пашапцісты») пасля паражэння рэвалюцый у Дунайскіх княствах разгарнулі барацьбу за аб’яднанне княстваў у прэсе і на палітычнай арэне. Прапагандысты наладжвалі публічныя выступленні, канферэнцыі, выдавалі асобныя працы і друкавалі артыкулы ў еўрапейскай прэсе з мэтай забяспечыць сабе шырокую падтрымку сярод еўрапейскага грамадства і пераўтварыць румынскую праблему ў інтэрнацыянальную.

Таксама работа праводзілася з румынскай моладдзю, якая навучалася за мяжой. Так у Парыжы на румынскай мове выдаваліся газеты «Жунімя ромынэ» і «Рэпубліка ромынэ», дзе прапагандаваліся ідэі румынскага адзінства. Румынская інтэлігенцыя вяла палітычную работу ў Германіі, Вялікабрытаніі, Асманскай імперыі, Францыі. Работа за мяжоўй кансалідавалася намаганнямі. Мікалаэ Бэлчэску і Міхаіла Кагэлнічану. Пасля Крымскай вайны метады работы былі зменены. Частка інтэлігенцыі вярнулася ў Дунайскія княствы пасля 1854 года, калі адтуль сышлі рэакцыйныя расійскія войскі. У Ясах і Бухарэсце пры падтрымцы Кагэлнічану выдаваліся газеты «Тімпул», «Сцяўа Дунэрый», «Ромынія літэрарэ» і «Патрыя». У газетах цэнтральнай тэмай было аб’яднанне княстваў і неабходнасць стварэння адзінай Румыніі[1].

«Пажаданні нацыянальнай партыі Малдовы» Міхаіла Кагэлнічану

У Дунайскіх княствах тым часам склалася няпростая сітуацыя. Феадальны строй, які так і не быў ліквідаваны рэвалюцыямі 1848 года, уплываў на развіццё гэтых дзяржаў. Нізкая пакупальніцкая здольнасць насельніцтва, выкліканая недастатковымі даходамі, і вузасць унутранага рынку замядлялі развіццё Валахіі і Малдавіі. У такіх умовах інтэлігенцыя, што прыймала ўдзел у рэвалюцыях 1848 года, і ліберальна настроеная буржуазія аб’ядналіся ў новы рух юніяністаў. Юніяністы ў першую чаргу змагаліся за аб’яднанне княстваў і ліквідацыю залежнасці ад Асманскай імперыі. Згодна з іх меркаваннем менавіта гэта магло вывесці дзяржавы з крызіса і даць штуршок наступнаму развіццю капіталістычных адносін. Юніяністы спрабавалі дасягнуь сваёй мэты легальнымі метадамі, з дапамогай Адунара Абштяскэ. Іх праціўнікамі сталі кансерватыўна настроенае «вялікае» баярства і набліжаныя да гаспадарэй чыноўнікі. У першую чаргугэта тлумачылася страхам страціць даходныя месцы і лаяльнасць гаспадара. Баяры баяліся таго, што ліберальна настроеныя юніяністы атрымаюць паютрымку сярод сялянства, і могуць пазбавіць іх зямлі[4].

Такім чынам, пасля крымскай вайны ў Валахіі і Малдавііўзніклі два супрацборствуючыя лагеры — юніяністы і баярства. Усе палітычныя спрэчкі і рознагалоссі вяліся вакол стварэння адзінай румынскай дзяржавы.

Аб’яднанне Дунайскіх княстваў[правіць | правіць зыходнік]

Дываны Ад-Хок. Другая спроба аб’яднання[правіць | правіць зыходнік]

Дунайскія княствы з 1829 года знаходзіліся пад кантролем Расійскай імперыі. Пасля заканчэння Крымскай вайны на Парыжскім кангрэсе было вырашана пазбавіць Расію правоў на Валахію і Малдавію[5]. Таксама тры паўднёвых павета Бесарабскай губерні перадаваліся Малдаўскаму княству. На Парыжскай канферэнцыі абмяркоўвалася пасляваеннае ўладкакаванне прычарнаморскага рэгіёна, але па пытанню аб уладкаванню Валахіі і Малдавіі не было прынята рашэнне. Меркавалася аб’яднаць гэтыя княствы ў адзіную дзяржаву, але падтрымкі гэтая ідэя не атрымала, у прыватнасці Турцыя выступала супраць умяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы[6].

Адзін з Дыванаў Ад-Хок падчас засядання

Вырашыць румынскае пытанне належала самім жыхарам княстваў пад прыглядам Асманскай імперыі. У 1857 годзе павінны былі адбыцца пасяджэнні дыванаў Ад-Хок, якія павінны былі вызначыць будучыню княстваў. Гэтыя дываны з’яўляліся часовымі камітэтамі, якія ствараліся ў экстраннай сітуацыі і павінны былі вырашыць толькі адну справу. У гэтыя камітэты праз усеагульнае галасаванне абіраліся мясцовыя жыхары, якія галасаваннем вырашалі спрэчнае пытанне. Адразу пасля вырашэння пытання Ад-Хок распускаўся асаблівым указам султана[1].

Пачалася падрыхтоўка да выбараў у дываны ў Малдавіі і Валахіі. Напярэдадні выбараў у Ад-Хок у абодвух княствах былі створаны выбарчыя камітэты, за якімі слядзілі турэцкія ўлады. Асновы камітэтаў складалі групы юніяністаў. У Валахіі каймакам станоўча адносіўся да праграмы юніяністаў, таму стараўся спрыяць правядзенню выбараў. У Малдавіі склалася супрацьлеглая сітуацыя: мясцовыя ўлады выступалі супраць аб’яднання княстваў. Пры падтрымцы Турцыі і Аўстра-Венгрыі спісы выбаршчыкаў у Малдавіі былі сфальсіфікаваны, а на юніяністаў і кандыдатаў Ад-Хок здзяйсняўся ціск. Малдаўскі каймакам Мікалае Вагарыдэ, прызначаны кіраўніком Малдавіі незадоўга да выбараў вёў патаемную перапіску з аўстрыйскімі ўладамі з мэтай заручыцца падтрымкай у правядзенні фальсіфікаваных выбараў[6].

Перапіска была выкрыта юніяністамі, якія выкарысталі яе як доказ несумленнай арганізацыі выбараў[6]. 7 чэрвеня 1857 года ў Малдавіі адбыліся выбары ў Ад-Хок, але большая частка насельніцтва іх байкатавала. У такой сітуацыі султан быў вымушаны прызнаць, што Вагарыдэ выбары сфальсісікаваў, і прызначыў новыя. У выніку другіх выбараў у малдаўскі Ад-Хок прайшло шмат прадстаўнікоў юніяністскага руху[1].

У верасні таго ж года выбары ў Ад-Хок адбыліся ў Валахіі. Тут у адрозненні ад Малдавіі не было падобных інцыдэнтаў, і да канца верасня ў княствах дзейнічалі дываны Ад-Хок. У абодвух дыванах абсалютная большасць месцаў належала юніяністам. З 22 верасня па 7 кастрычніка адбылося па 7 паседжанняў дыванаў у кожным княстве (усяго 14). На апошні паседжанні ў Малдавіі Міхаіл Кагэлічану прапанаваў праект рэзалюцыі па румынскаму пытанню[1]:

Карыкатура на малдаўскага каймакана Мікалае Вагарыдэ
  1. Захаванне аўтаноміі дунайскіх княстваў
  2. Аб’яднанне княстваў у новае дзяржаўнае ўтварэнне — Румынію
  3. У новай дзяржаве павінна быць заснавана спадчынная манархія, заснавальнікам якой павінен стаць прадстаўнік адной з еўрапейскіх дынастый
  4. Тэрытарыяльная цэласнасць новай дзяржавы павінна захоўвацца Турцыяй
  5. Фарміраванне новага органа заканадаўчай улады — адзінага для абодвух княстваў Грамадскага сабрання
  6. Рэзалюцыя павінна быць забяспечана вялікімі дзяржавамі, якія прынялі ўдзел у Парыжскім кангрэсе.

Рэзалюцыя была прынята 81 голасам супраць 2. На наступны дзень 8 кастрычніка на апошнім пасяджэнні ў Валахіі была прапанавана падобная рэзалюцыя, але валашскія юніяністы ўклаліся ў 4 пункты. У Валахіі рэзалюцыю прынялі адзінагалосна. Адразу пасля заканчэння паседжанняў дыванаў Ад-Хок яны былі распушчаны спецыяльным фірманам султана[6].

Аб’яднаныя правінцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1858 годзе ў Парыжы адбылося яшчэ адно паседжанне прадстаўнікоў вялікіх дзяржаў. На гэты раз адной з асноўных тэма стаў разгляд рэзалюцй, прапанаваных у мінулым годзе дыванамі Ад-Хок. Кангрэс праходзіў з 10 мая па 7 жніўня, на ім была прынята спецыяльная Парыжская канвенцыя аб уладкаванні Дунайскіх княстваў. Нягледзячы на прынятае рашэнне, канвенцыя не была канчатковым вырашэннем румынскага нацыянальнага пытання, і той заставаўся адкрытым. Яна прадугледжвала[1]:

  1. Фармальнае пераіменаванне Дунайскіх княстваў у Аб'яднаныя правінцыі Валахіі і Малдавіі і стварэнне адзінай заканадаўчай камісіі, касацыйнага суда і арміі
  2. Валахія і Малдавія фактычна застаюцца асобнымі дзяржавамі з рознымі гаспадарамі, якія ажыццёва абіраюцца Адунара Абшцяскэ. Кожны гаспадар павінен мець міністраў.
  3. Валахія і Малдавія застаюцца васаламі Асманскай імперыі, але пры гэтым на іх распаўсюджваецца калектыўная гарантыя вялікіх дзяржаў
  4. Арганічны рэгламент, уведзены пры Кісялёве, часткова замяшчаўся гэтай канвенцыяй. Цяпер гаспадары ў кіраванні княствамі павінны былі кіравацца канвенцыяй вялікіх дзяржаў.
Міхаіл Кагэлнічану

Таксама ўводзіліся агульныя паштовая, мытная і манетная сістэмы. У княствах ствараўся агульны камітэт, які знаходзіўся ў Факшанах і павінен быў выдаваць агульныя для княстваў законы[5]. Для рэалізацыі палажэнняў канвенцыі ў кожным княстве былі створаны асобныя камітэты.

Фармальнае аб’яднанне Дунайскіх княстваў пад гарантыямі вялікіх дзяржаў было выгадна Вялікабрытаніі і Францыі, якія хацелі такім чынам узмацніць свой уплыў на Балканах і ў Асманскай імперыі, якая распадалася. Пасля таго як Расія праіграла ў Крымскай вайне і вывела свае войскі з княстваў, тыя сталі залежнымі ад дзяржаў Заходняй Еўропы. З Валахіі і Малдавіі на захад вывозілі зерне і сыравіну для прамысловай вытворчасці, пагэтаму тыя сталі залежнымі ад заходніх капіталаў (у прыватнасці брытанскіх і французскіх). Пазней Брытанія і Францыя планавалі знайсці для Валахіі і Малдавіі адзінага манарха, лаяльнага да іх[7], пасля чаго палавінчатае аб’яднанне княстваў павінна быць завершана.

Канвенцыя прынятая ў Парыжы, не прынесла юніяністам чакаемага неадкладнага аб’яднання Валахіі і Малдавіі ў адзіную дзяржаву. Яны ўсведамлялі, што барацьбу за аб’яднанне трэба праводзіць сваімі сіламі, не разлічваючы на іншыя дзяржавы. Нягледзячы на гэта, юніяністы пазней скарысталіся палавінчатым абяднаннем княстваў, сфарміраваў на яго аснове цэласную дзяржаву.

Выбары гаспадара 1859 года. Трэцяя спроба аб’яднання[правіць | правіць зыходнік]

У 1859 годзе павінны былі адбыцца чарговыя выбары манархаў Валахіі і Малдавіі. У пачатку года ў Малдавіі пачалося вылучэнне і абмеркаванне кандытатур. Там было два асноўных кандытата на прастол: Міхаіл Стурдза, стары гаспадар, і яго сын Георгій. Нечаканай была прапанова прыхільнікаў нацыянальнай партыі зрабіць гаспадаром Аляксандру Іаана Кузу. Паля перамоў члены парламента абралі Кузу гаспадаром Малдавіі, але ён уступіў на малдаўскі прастол на месяц паздней.

Выбары гаспадара Валахіі адбыліся адначасова з выбарамі ў Малдавіі. Галоўнымі кандытатамі на прастол тут былі Георгі Бібеску і Барбу Штырбей. Але мясцовыя юніяністы заручыліся падтрымкай нацыянальнай партыі Малдавіі, і, даведаўшыся, што на малдаўскі прастол прэтэндуе Куза, вылучылі яго кандытатам на румынскі прастол. 24 студзеня у Бухарэсце пачалося пасяджэнне нацыянальнага сходу. Адначасова прыхільнікі аб’яднання княстваў сабралі ў горадзе шматтысячны мітынг. Да валашскага парламента былі сцягнуты людзі пад кіраўніцтвам дэпутата Васіле Баярэску. Галасаванне адбывалася ў цяжкіх умовах. Удзельнікі мітынга патрабавлі абраць гаспадаром Кузу, які ўжо быў абраны ў Малдавіі. Дэпутаты нацыянальнага сабрання баяліся фізічнай рамправы, да таго ж Баярэску прывёў аргументы на карысць абрання Кузы. Ён падкрэсліў, што Парыжская канвенцыя не забараняе абіраць аднаго і таго ж манарха адразу ў Валахіі і Малдавіі. У той жа дзень Куза быў абраны і абвешчаны гаспадаром Валахіі. На прастол Малдаўскага княства ён ўступіў 17 сакавіка таго ж года[1].

У дзень абрання гаспадара ў Валахіі беспарадкі набылі массавы характар. Яны супалі з антыбаярскімі выступленнямі сялян, і ў асобных рэгіёнах краіна пачаліся стыхійныя паўстанні. Для іх падаўлення выкарыстоўваліся войскі[8].

Францыя і Вялікабрытанія не чакалі такога сыхода выбараў. яны спадзяваліся пасадзіць на прастолы абодвух дзяржаў лаяльнага ім манарха, пагэтаму двайное абранне Кузы было ім невыгодна. Асманская імперыя, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстра-Венгыя адмовіліся прызнаваць выбары легітымнымі. Турэцкія войскі пачалі сцягвацца да румынскай мяжы, на паўднёвы бераг Дуная і ў Дабруджу. Следам за турэцкімі войскамі да румынскай мяжы сцягнуліся аўстрыйскія. Новастворанай дзяржаве пагражала двайная інтэрвенцыя. Памяркоўна настроеная Франця заклікала Аўстра-Венгрыю і Турцыю ўстрымацца ад сілавых дзеянняў. Тое ж самае рабіла і Расійская імперыя, якой была выгадна аслабленне турэцкіх, французскіх і брытанскіх пазіцый ў рэгіёне. Аўстра-Венгрыя, якая баялася, што зліянне Малдавіі і Валахіі паслужыць заразлівым прыкладам для румын Трансільваніі, пацярпела паражэнне ў Аўстра-італа-французскай вайне і не магла актыўна дзейнічаць супраць падвойнага абрання Кузы[9]. Адначасова да вайны рыхтавалася Аб’яднанае княства — так цяпер называліся Валахія і Малдавія. Вайну здолелі пазбегнуць дзякуючы дыпламатычнаму ўмяшанню Расіі і Францыі. Нягледзячы на гэта, на працягу наступных двух гадоў вакол Румыніі захоўвалася напружаная сітуацыя[8].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне новай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Карта Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі.

З 1859 па 1862 адбывалася паступовае прызнанне выбараў гаспадара легітымнымі, а фарміраванне румынскай дзяржавы скончаным. У 1861 годзе Асманская імперыя прызнала існаванне Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі як свайго васала. Але гэта не значыла, што румына-турэцкія адносіны палепшыліся. У 1862 адбыўся буйны збройны скандал, які ледзьве не прывёў да вайны Сербіі і аб’яднанага княства супраць Турцыі. У далейшым падобныя скандалы адбываліся яшчэ неклькі разоў, у прыватнасці доўгі час заставалася нявырашанм пытанне аб балгарскіх складах са зброяй і боепрыпасамі на тэрыторыі Румыніі, якімі карысталіся балгарскія апалчэнцы ў барацьбе з Асманскай імперыяй. Румынская дзяржава была васалам Турцыі да 1877 года, калі яна абвясціла незалежнасць і была прызнана ў Сан-Стэфанскім і Берлінскім дагаворах. У 1881 годзе на аснове Аб’яднанага княства было сфарміравана каралеўства Румынія на чале з Каралем I.

Пазней на аснове каралеўства была сфарміравана Сацыялістычная Рэспубліка Румынія, а потым і Рэспубліка Румынія. Аб’яднанне Дунайскіх княтсваў мае далёка ідучыя вынікі, паколькі ўзнікшая тады дзяржава існуе да гэтага часу, ніколі не страціўшы дзяржаўнасці. Стварэнне Румыніі паўплывала на палітычную сітуацыю ў рэгіёне. З’явілася новая дзяржава, з якой неабходна было лічыцца ў міжнароднай палітыцы.

Сацыяльна-эканамічнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аб’яднане Дунайскіх княстваў дало штуршок развіццю эканомікі. У эканоміку новай дзяржавы ўліваліся грошы з Еўропы. Дзякуючы інвестыцыям развіццё капіталістычных адносін паскорылася, і да 1863 года ва ўжо Аб’яднаным княстве Валахіі і Малдавіі налічвалася цжо 7849 прамысловых і 30 000 камерцыйных прадпрыемстваў[1].

Першае паседжанне Нацыянальнага сабрання Аб’яднанага княства Валахіі і Малдавіі

У выніку аб’яднання Валахіі і Малдавіі да ўлады ў новай дзяржаве прыйшлі лібералы на чале з Аляксандру Кузаай. Таксама стварэнне нацыянальнай румынскай дзяржавы дазволіла новай уладзе засяродзіцца на будаўніцтве новага грамадства. Пачалася барацьба з кансерватыўна настроеным баярствам.

Галоўнай праблемай новай дзяржавы стала часткова захаваўшаяся крапастное права[10] і паншчына. Дзяржаве была патрэбна працоўная сіла, але большасць з працаздольнага насельніцтва была занята ў палях. Гэта тармазіла развіццё прамысловасці, у сваю чаргу перавытворчасць сыравіны вымушала прадаваць яго за мяжу. Гэта ператварала Аб’яднанае княства ў сыравінны прыдатак прамыслова развітай Еўропы. Куха разгарнуў палітычную барацьбу супраць баярства, адначасова праводзіліся ліберальна-дэмакратычныя рэформы. Пры Кузе былі створаны новыя органы кіравання дзяржавай, у прыватнасці заснавана пасада дамнітара і скліканы адзіны для абодвух княстваў парламент — Нацыянальнае сабранне[11]. Правядзенне ліберальных рэформаў дазволіла наблізіць дзяржаву да развітых дзяржаў Захада. Румынія ўступіла на працяглы шлях стабільнага развіцця[10].

Таксама перамога юніяністаў адбілася на развіцці румынскай культуры. Пасля аб’яднання Малдавія і Валахія маглі разам змагацца супраць Асманскай імперыі, у прыватнасці, супраць культурнага ціску з боку Турцыі. Быў зніжана ўзровень цэнзуры, з’явіліся ўмовы для фарміравання румынскага тэатра. Так, у наступныя некалькі гадоў у Аб’яднаным княстве пачалі з’яўляцца новыя перыядычныя выданні. Развіццё культуры пасля аб’яднання княстваў ў значнай меры паўплывала на развіццё і гісторыю суседняй Трансільваніі, а таксама на культуру сучаснай Румыніі ў цэлым[1].

Адлюстраванне ў гісторыяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Мікалае Йорге

Аб’яднанню дунайскіх княстваў 1859 года ў румынскай гісторыяграфіі надавалася асаблівая ўвага. Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя пачалі з’яўляцца працы, прысвечаныя гэтай падзеі. аднымі з першых сталі «Акты і дакументы адносна гісторыі адраджэння Румыніі» ў дзесяці тамах (18891909). У той жа час у свет выйшлі працы Мікалае Йоргі і Ксенапола «Гісторыя палітычных партый у Румыніі» (1910) і 9-ы том «Гісторыі румын» (1938)[12]. У пачатку XX стагоддзя ўжо пасля стварэння Вялікай Румыніі цікаўнасць да аб’яднання княстваў была страчана.

Толькі ў 1959 годзе, да стагоддзя аб’яднання Валахіі і Малдавіі ў адну дяржаву, пачалі з’яўляцца новыя працы гісторыкаў. Гэта «Дакументы, што адносяцца да Аб’яднання Княстваў» (19591963), падрыхтаваныя і выдадзеныя пры садзейнічанні Інстытута гісторыі «Мікалае Йорга» АН СРР. У 1960 годзе быў выдадзены спецыяльны том «Даследаванні па Аб’яднанню Княстваў», дзе былі сабраны ўсе навуковыя працы і публіцістычныя артыкулы, прысвечаныя вывучэнню румынскага нацыянальнага руха. Аб’яднанню дунайскіх княстваў быў таксама прысвечаны IV том «Гісторыі Румыніі», выдадзены ў тым жа годзе[12].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о Ожог И. А., Шаров И. М. Краткий курс по истории румын. Новая история. — Кишинёв: 1992.(недаступная спасылка)
  2. а б Джапаридзе Э. А. Общественно-политическое движение в Дунайских княжествах (из предыстоии революции 1848 г.). — Москва, 1991. — С. 149.
  3. Международные отношения на Балканах 1830-1856. — Москва, 1990. — С. 210.
  4. Всемирная история в десяти томах / Смирнов Н. А.. — Москва: Издательство социально-экономической литературы, 1959. — Т. VI. — 830 с.глава «Национально-освободительное движение балканских народов, образование румынского государства»
  5. а б всемирная энциклопедия. — 1961. — Т. 6. артыкул «Объединение Валахии и Молдавии в Румынское государство»
  6. а б в г Ioana Cioflâncă Ele au făcut politica iașului. — 2007. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014.
  7. Н. Н. Морозов. Гогенцоллерны в Румынии. — Новая и новейшая история. — 1995.
  8. а б Очерки политической истории Румынии 1859-1944. — Кишинёв, 1985. — С. 27-28.
  9. ИСТОРИЯ XIX ВЕКА. Том 5.. — Москва, 1938. — С. 249.
  10. а б Очерки политической истории Румынии 1859-1944. — Кишинёв, 1985. — С. 30.
  11. Isotria României în date / Dinu C. Giurecu. — Bucureștie: Editura Enciclopedică, 2003. — С. 208. — ISBN 973-45-0432-3.
  12. а б Istoria României // Compendiu. — 1967.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Очерки политической истории Румынии (1859-1944). — Кишинёв, 1985.
  • Краткая история Румынии. С древнейших времён до наших дней / В. П. Виноградов. — Москва: Наука, 1987.
  • Березняков Н. В. революционное и национально-освободительное движение в Дунайских княжествах в 1848-1849 гг. — Кишинёв, 1955.
  • Istoria Popului Român — Biblioteca de Istorie. Editura Științificǎ. — 1970.
  • Vlad Georgescu. Istoria ideilor politice românești (1369-1878). — Munich, 1987.
  • Neagu Djuvara. Între Orient și Occident. Țǎrile române la începutul epocii moderne. — Bucharest, 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]