Абавязацельнае права

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абавяза́цельнае пра́ва — сукупнасць цывільна-прававых нормаў, якія рэгулююць узнікненне, выкананне і спыненне абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнні.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Абавязацельнае права Рэспублікі Беларусь выкладаецца ў аднайменным раздзеле Цывільнага кодэкса і інш. нарматыўных актах (некаторыя абавязацельствы рэгламентуюцца правіламі і палажэннямі, устаноўленымі міністэрствамі і ведамствамі).

Складаецца з агульнай і асаблівай частак. У агульнай частцы змешчаны нормы, якія вызначаюць паняцце абавязацельстваў, падставы да іх узнікнення, змест і парадак выканання і інш., а таксама падставы да спынення абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнне. Нормы асаблівай часткі рэгулююць асобныя віды абавязацельстваў (купля-продаж, мена, дарэнне, падрад, пастаўка і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]