Абадзія
Выгляд
| Абадзия | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сабрыель | ||||||
| Пераемнік | Манасія I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | VIII стагоддзе | ||||||
| Род | Буланіды | ||||||
| Веравызнанне | юдаізм | ||||||
Абадзія (Авадзія, іўр.: עבדיה) — нашчадак Булана, заснавальнік дынастыі хазарскіх цароў (бекаў). З яго імем звязаны канчатковы этап умацавання іўдаізму ў Хазарыі[1].
Уладарыў пасля 799 г. да 809 г. Правёў рэформы: увёў рабінскі іўдаізм, пабудаваў сінагогі і школы, запрасіў яўрэйскіх вучоных. Стварыў сістэму двайнога ўладарства, дзе рэальная ўлада перайшла да яго нашчадкаў, а каганы засталіся сімвалічнымі фігурамі. Увёў спадкаемства ад бацькі да сына, але пасля яго ўнука Манасіі I улада перайшла да яго брата Хануккі, магчыма, з-за супраціву знаці.
Некаторыя даследчыкі (напрыклад, К. Цукерман) лічаць Абадзію міфічным уладаром, бо ён не згадваецца ў кароткім спісе хазарскіх цароў (XII ст.), але гэтая думка не агульнапрынятая.