Абазінскі раён
| Абазінскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| абаз.: Абаза район кабард.-чарк. Абазэ район / Абазэ куей карач.-балк. Абаза район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 2006 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
| Тэлефонны код | 87873 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Абазінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — аул Інжыч-Чукун.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Абазінскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Карачаева-Чаркескай Рэспублікі. Плошча тэрыторыі раёна — 300,19 км².
Мяжуе з Хабезскім раёнам на захадзе, Адыгэ-Хабльскім раёнам на поўначы, Чаркескай гарадской акругай і Усць-Джэгуцінскім раёнам на ўсходзе. На поўначы ў раён укліньваецца і дзеліць яго на дзве часткі Дружбінскае сельскае паселішча Прыкубанскага раёна, адлучаючы ад астатняй часткі раёна Псыжскае сельскае паселішча.
На ўсходзе раён абмежаваны ракой Кубань, на захадзе яе левым прытокам — ракой Малы Зелянчук. Іншыя значныя рэкі раёна — Эльбурган, Вялікі Эльбруган, Хатапацікор, Кара-Пага і Чыбіш.