Абай Цэхае
| Абай Цэхае | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 красавіка 1953 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 студзеня 2021 (67 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Партыя | |
| Род дзейнасці | палітык |
Абай Цэхае (тыгрынья: አባይ ፀሓዬ; 29 красавіка 1953—13 студзеня 2021) — тыграйска-эфіопскі палітык. Адзін з заснавальнікаў НФВТ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Абай нарадзіўся 29 красавіка 1953 года ў Аксуме, Тыграй. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Мэкэле. Затым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Адыс-Абебскім універсітэце (тады ён называўся ўніверсітэтам Хайле Селасіе I). Тут Абай стаў актывістам Асацыяцыі студэнтаў Тыграйскага ўніверсітэта, выступаючы супраць сістэмных несправядлівасцяў у дачыненні да тыграйцаў[2][3].
У 1975 годзе ён разам з 12 іншымі студэнтамі стаў адным з заснавальнікаў НФВТ[4]. Ён быў членам Цэнтральнага Камітэта гэтай партыі на працягу доўгага часу сваёй палітычнай кар’еры
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Эфіопіі Абай у 2001 годзе стаў міністрам федэральных спраў[5].
У 2020 годзе ў Тыграі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж НФВТ і федэральнымі ўладамі. 13 студзеня 2021 года ён быў забіты падчас спецаперацыі ўрадавых сіл. Разам з ім былі забіты яшчэ два прадстаўнікі Народнага фронту. Яшчэ пяць чыноўнікаў былі захоплены ў палон[6].
Зноскі
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ Aregawi Berhe, A Political history of the Tigray People's Liberation Front (1975-1991) (Los Angeles: Tsehai, 2009), p. 340
- ↑ Aregawi Berhe, "The origins of the Tigray People's Liberation Front", African Affairs 103 (2004), p. 577
- ↑ Aregawi, Political History, p. 40
- ↑ "List of Central Committee members of the Tigray Peoples Liberation Front (TPLF)" Архівавана 8 красавіка 2009 года., Ethiopian People's Revolutionary Democratic Front website (accessed 29 May 2009)
- ↑ Staff, Reuters (14 January 2021). Ethiopia says ex-foreign minister killed by military after refusing to surrender. Reuters(англ.).
{{cite news}}:|first1=мае агульную назву (даведка)