Абакан (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абакан
хак. Ағбан, руск.: Абакан
Abakan-04.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 514 км
Плошча басейна 32000 км²
Басейн Енісей → Карскае мора
Расход вады 400 м³/с
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Вялікі Абакан і Малы Абакан
 · Месцазнаходжанне паўночныя схілы Заходняга Саяна (хрыбет Карбу) і Алтайскіх гор
 · Вышыня вышэй 1 959 м
 · Каардынаты 51°18′36″ пн. ш. 88°30′29″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 · Месцазнаходжанне Краснаярскае вадасховішча
горад Абакан
 · Вышыня 243,6 м
 · Каардынаты 53°44′03″ пн. ш. 91°29′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Хакасія
Абакан (рака) (Хакасія)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Абакан на Вікісховішчы

Абакан (хак. Ағбан, руск.: Абакан) — рака ў Расіі, у Хакасіі, адзін з найбуйнейшых левабярэжных прытокаў Енісея.

Даўжыня ракі — 327 км (з Вялікім Абаканам — 514 км), плошча вадазбору — 32000 км². Утвараецца пры зліцці Вялікага Абакана і Малога Абакана, якія бяруць пачатак на паўночных схілах Заходняга Саяна і Алтайскіх гор. Упадае ў Краснаярскае вадасховішча ля падножжа гары Самахвал.

У верхнім цячэнні Абакан працякае па вузкай, парослай тайгой даліне; ля сяла Вялікі Манок даліна рэзка пашыраецца, пераходзячы ў Мінусінскую катлавіну. Тут рэчышча Абакана разбіваецца на шматлікія рукавы. Рака мае пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Ледастаў з другой паловы лістапада па канец красавіка. Пры ўпадзенні ракі ў Енісей (Краснаярскае вадасховішча) размешчана сталіца Хакасіі — горад Абакан. Таксама на рацэ — населеныя пункты Абаза, Дамажакаў, Райкоў. Расход вады — 381 м³/с, у раёне Абазы — 308 м³/с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 9. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Абакан (река) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]