Абак (архітэктура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абак дарычнай капітэлі

Аба́к, аба́ка[1] (стар.-грэч.: ἄβαξ, ἀβάκιον, лац.: abacus — дошка) — верхняя частка капітэлі, калоны, паўкалоны, пілястры на якую абапіраецца антаблемент.

Мае квадратныя ў плане абрысы з прамымі (дарычны і іанічны ордары) ці выцягнутымі (карынфскі ордар) бакамі. З’явілася ў Старажытнай Грэцыі. У розных тыпах ордара мае своеасаблівую мастацкую апрацоўку: прафіляванне, іонікі, разеткі. Пераважна пашырана ў манументальных мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх будынках класіцызму.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі абак выкарыстоўваўся ў мураваных і даўляных палацавых, грамадскіх і культавых пабудовах барока і класіцызму, у т.л. у Ружанскім і Жыліцкім палацах, Ваўкавыскай і Обальскай сядзібах, саборы Святых Пятра і Паўла ў Гомелі і інш. Выкарыстоўваўся таксама 1940—1950-х гадоў у архітэктуры Мінскага галоўнага паштамта, галоўнага корпуса БНТУ ў Мінску, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, адміністрацыйнага будынка ў горадзе Маладзечна і інш. У сучаснай архітэктуры постмадэрнісцкія інтэрпрэтацыі класічнай тэмы звычайна выключаюць абак з тэктанічных сістэм, што дазваляе перадаваць цяжар непасрэдна на капітэль ці калону[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]