Абалонка (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абало́нка — прасторавая канструкцыя, абмежаваная 2 крывалінейнымі паверхнямі, адлегласць паміж якімі (таўшчыня абалонка) малая ў параўнанні з астатнімі памерамі. Выкарыстоўваюць для перакрыцця будынкаў і збудаванняў з вялікімі пралётамі.

У выглядзе купалоў з'явіліся ў архітэктуры Старажытнай Грэцыі і Рыма, Візантыі. У сучаснай архітэктуры ў залежнасці ад геаметрыі паверхні адрозніваюць абалонкі: дадатнай (сферычныя, эліпсоідныя), нулявой (цыліндрычныя, канічныя) і адмоўнай (гіпербалічныя) крывізны.

Бываюць тонка- і таўстасценныя; адна-, двух- і шматслойныя; маналітныя  (руск.), зборныя, зборна-маналітныя і інш.

Вырабляюць абалонкі з жалезабетону, сталі, лёгкіх сплаваў, пластмасы, драўніны і інш.

Выкарыстанне абалонак дазваляе атрымаць цэльную ўнутраную прастору, што стварае ўмовы для аптымальнай арганізацыі функцыянальных працэсаў і фарміравання выразных пластычных вобразаў аб'ектаў архітэктуры, які становяцца эфектнымі акцэнтамі забудовы.

Камароўскі рынак

На Беларусі абалонкі выкарыстаны пры ўзвядзенні Мінскага крытага рынку «Камароўскі», Палаца тэніса ў Мінску, цырка у Гомелі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]