Абалянка (рака)
| Абалянка | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 809 км² |
| Расход вады | 5 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля в. Данілкава, Талачынскі раён |
| • Каардынаты | 54°34′01″ пн. ш. 29°48′03″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Лучоса |
| • Каардынаты | 54°55′18″ пн. ш. 30°12′04″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Лучоса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раёны | Талачынскі раён, Сенненскі раён |
|
|
|
Абаля́нка, Обаль — рака ў Талачынскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле К. Бугі, праз прамежкавае Объль да формы тыпу латышскіх гідронімаў Abula, Abuls, але магчымая форма і Abal-[1].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на поўдні ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне, у нізкай плыні — на мяжы з Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне.
Даўжыня Абалянкі 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Густата рачной сеткі 0,39 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна трапецападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у нізкай плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй вёскі Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча звілістае, шырыня 5—10 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Каля вёскі Утрылава Талачынскага раёна на рацэ плаціна і Утрылаўская сажалка плошчай 27 га. Уздоўж ракі вёскі Данілкава, Абольцы, Кажамякі, Каменка, Шынкава, Обаль, Дубаўцы, Машканы, Ляхі, Шаркі, Саўчанкі і інш.
У басейне ракі азёры Кічына, Леванова, Стрэшна і інш.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Справа: Нерайшанка, Чудзінка, Тонкая Лучка.
- Злева: Субота, Камянчанка.
Усе буйныя прытокі, за выключэннем Нерайшанкі, каналізаваныя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 534.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ашэраў Ф. М. Абалянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31,32,38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)