Абамей
Выгляд
| Населены пункт | |
| Абамей | |
|---|---|
| фр.: Abomey | |
| 7°11′07″ пн. ш. 1°59′29″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 221 м |
| Паказаць/схаваць карты | |
Абамей (фр.: Abomey) — горад у Беніне, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Зу. Горад заснаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя, быў сталіцай дзяржавы Дагамея ў 1625—1894 гадах. У 1892 годзе быў разбураны і спалены французамі, затым адноўлены. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 221 м над узроўнем мора.
Захаваліся фрагменты каралеўскага палацавага комплексу, які ўяўляе сабой гістарычны помнік і ўключае 12 палацаў з параднымі заламі, магільнямі, свяцілішчамі. Гэты комплекс унесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1985 годзе.
