Абарона Гродна, 1939

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бой за Гродна
Савецкае ўварванне ў Польшчу
Дата 2022 верасня 1939
Месца Гродна і наваколлі
Вынік Перамога СССР
Cупраціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Польшчы Польшча
Сілы бакоў
Сцяг СССР Беларускі фронт РЧСА Сцяг Польшчы Войска Польскае, паліцыя і апалчэнне
Ваенныя страты
57 забіта

159 паранена
19 танкаў
4 браневіка

664 забіта
1543 узята ў палон

Шаблон:Уварванне ў Польшчу, 1939

Абарона Гродна 1939 — ваенныя дзеянні паміж польскімі ўзброенымі фарміраваннямі і савецкімі войскамі на тэрыторыі горада Гродна 20-21 верасня 1939 падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

17 верасня, калі прыйшла вестка аб наступленні Чырвонай Арміі, у горадзе была зроблена спроба паўстання пад кіраўніцтвам камуністаў на чале з П. Пестраком. Паўстанцы ўварваліся ў турму і выпусцілі вязняў, але паліцыя разагнала паўстанцаў і вярнула вязняў назад у камеры. 26 чалавек загінула, сярод камуністаў прайшлі рэпрэсіі.

Тым часам польскае камандаванне пачало падрыхтоўку горада да абароны — навучанне добраахвотнікаў, капанне ірвоў. У распараджэнні камандавання былі 2 батальёны пяхоты, лётчыкі з Ліды, паліцыя, ваенная жандармерыя, вайскоўцы з разрозненых падраздзяленняў, скаўты, добраахвотнікі — разам 2-2,5 тыс. чалавек. 21 верасня да абаронцаў горада далучыліся ўланы.

Абаронай города афіцыйна кіраваў генерал В. Пшэздзецкі, фактычна — намеснік каменданта Р. Савіцкі і маёр Б. Серафін. Савецкія войскі падышлі да Гродна раніцай 20 верасня. У баях за горад прымалі ўдзел падраздзяленні конна-механізаванай групы пад камандаваннем І. Болдзіна, у склад якой уваходзілі стралковыя часці, 5-ы танкавы корпус і 6-ы кавалерыйскі корпус.

20 верасня да горада падышло звыш 60 савецкіх танкаў. Да вечара падцягнулася пяхота, а артылерыя пачала весці агонь, карыстаючыся разведданымі, якія здабылі члены мясцовага падполля. Адной з першых уварвалася ў горад стралковая рота пад камандаваннем Г. Гарнавых (загінуў у баі), яна захапіла мост праз раку Нёман і ўтрымлівала яго, адбіваючы контратакі, да падыходу асноўных сіл. Танкавы батальён пад камандаваннем Ф. Квітко (загінуў) прарваўся ў занёманскую частку горада з правабярэжнага боку і завязаў бой у раёне тытунёвай фабрыкі і шклозаводу, агнём з пушак забяспечваў падыход пяхоты. Дапамогу Чырвонай Арміі аказвалі баявыя падпольныя групы, якія складаліся пераважна з членаў КПЗБ.

Абаронцам удалося справіцца з першым націскам, нягледзячы на перавагу савецкіх войск ва ўзбраенні. Было падбіта некалькі савецкіх танкаў. Аднак да вечара 21 верасня горад быў цалкам узяты пад кантроль савецкімі войскамі. У горад з паўднёвага напрамку ўвайшлі савецкія часці, абарона была прарвана. 22 верасня апошнія абаронцы пакінулі горад, кантроль над якім перайшоў да савецкіх войск.

Пераможцы на месцы расстралялі каля 300 палонных абаронцаў Гродна. У занятым горадзе адбыўся супольны савецка-германскі парад, які з савецкага боку прымаў генерал В. Чуйкоў.

Савецкія войскі страцілі ў выніку баёў за горад 53 чалавекі забітымі, 191 раненымі, 19 танкаў, 3 аўтамашыны. Колькасць загінуўшых з польскага боку невядомая.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Cz. Grzelak, Wilno-Grodno-Kodziowce 1939, Warszawa 2002. Люцік Зм. «Беларускі фронт». Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі // Arche. 2009. №9 http://harodnia.com/be/uczora/hrodna-1920-1944/431-bielaruski-front-4


Шаблон:Узброеныя сілы Польшчы ў Вераснёвай вайне Шаблон:Баявы шлях польскіх воінскіх часцей у Другой сусветнай вайне