Абарона Полацка (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абарона Полацка, 1941)
Абарона Полацка 1941
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 27 чэрвеня16 ліпеня 1941
Месца Полацк Віцебская вобласць Беларуская ССР
Вынік Перамога Германіі
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР палкоўнік Аляксей Зыгін Сцяг Нацысцкай Германіі генерал Герман Гот

Абарона Полацка — баявыя дзеянні паміж савецкімі і нямецкімі войскамі летам 1941 года ў раёне Полацка.

Абаронцы Полацка на працягу 18 дзён стрымлівалі пераўзыходзячыя сілы нацыстаў, пасля чаго здолелі выйсці з акружэння.

Папярэднія падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля разгрому савецкіх войскаў у Беластоцка-Мінскай бітве войскі 3-й танкавай групы пад кіраўніцтвам генерала Германа Гота накіраваліся да Заходняй Дзвіны[1].

27 чэрвеня з Уральскай ваеннай акругі ў Полацк прыбыла 174 стралковая дывізія 62-га стралковага корпуса 22-й арміі на чале з камбрыгам Аляксеем Зыгіным[2].

Абарона[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкі план полацкага ўмацаванага раёна

27 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі Кутняны знішчаны нямецкі авангард, які меў мэтай захоп мастоў праз Заходнюю Дзвіну[2][3]. У сутыкненні ўдзельнічаў 390-й гаўбічны артылерыйскі полк 17-й стралковай дывізіі[4].

Зыгін прыняў камандванне Полацкім гарнізонам[2].

29 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

Рашэннем Ваеннага савета 22-й арміі створаны Полацкі баявы ўчастак, начальнікам якога назначаецца камандзір 174-й стралковай дывізіі камбрыг Аляксей Зыгін[5].

Абаронцы прынялі бой на подступах да Полацка [2][6]

30 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

Усе доты Полацкага ўмацаванага раёна занятыя гарнізонамі і прыведзены ў баявую гатоўнасць[5].

3 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Абарона Полацка

Пачаўся агульны наступ у паласе Полацкага ўмацаванага раёна[3].

Нямецкая 19-ая танкавая дывізія захапіла Дзісну і паспрабавала перабрацца на правы бераг Заходняй Дзвіны, але напаткала супраціў[7].

18-ая матарызаваная дывізія пры дапамозе артылерыі паспрабавала прарвацца да Полацка з боку Фарынава[5].

Полацк зведаў бамбардыроўку [6].

На горад быў скінуты дэсант. У Полацку быў створаны ахоўны атрад і вынішчальны батальён.[2]

4 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

19-ая танкавая дывізія здолела стварыць плацдарм на правым паўночным беразе Заходняй Дзвіны на ўсход ад Дзісны ды ўзяць штурмам вёску Луначарскае. Байцы 166-га стралковага палка 98-ай стралковай дывізіі пакідалі свае акопы і адышлі[7]. Пераправа праз Дзвіну і плацдарм атакаваліся савецкай артылерыяй і авіяцыяй.

18-ая матарызаваная дывізія паўтарыла спробу падысці да Полацка з паўднёвага захаду, але не здолела. Часткі Зыгіна пераходзілі ў контратаку. Чарговая няўдача пераканала немцаў, што атакаваць бессэнсоўна і лепей засяродзіцца на развіцці плацдарму[1].

Большая частка нямецкага дэсанту знішчана ў раёне станцыі Грамы[2].

5 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі аб створаным на правым беразе Дзвіны плацдарме вельмі турбавалі кіраўніцтва Заходняга фронту, таму на месца баёў прыбыў намеснік камандуючага Заходнім фронтам генерал-лейтэнант Андрэй Яроменка. Ён загадаў расстраляць перад строем камандзіра 166-га стралковага палка маёра Зайнулліна К.А., на ўчастку якога немцамі быў створаны плацдарм.[7]

Немцы знялі з кальца акружэння Мінска 14 матарызаваную дывізію ды перавялі яе пад Полацк.

Пехотны полк 18-й матарызаванай дывізіі быў перакінуты на плацдарм.

6 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Яроменка ўзмацніў баявыя часткі абаронцаў перахопленнымі на адступленні з Літвы чырвонаармейцамі. 98-ая стралковая дывізія перайшла да контратак нямецкага плацдарма. Але нацысты плацдарм абаранілі і пашырылі. На яго перакінулі часткі 14-й матарызаванай дывізіі.[7]

7 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

19-ая танкавая дывізія з плацдарму на правым беразе Дзвіны пачала наступ у накірунку Баравухі пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі[1][3]. Абодва бакі неслі вялізныя страты. РККА згубіла некалькі дотаў. Тым часам 174 стралковая дывізія на чале з Зыгіным правяла контратаку ў накірунку Дзісны, і змусіла немцаў бегчы, пакінуўшы танк і 2 бронетранспарцёры. Але выбіць іх з пазіцый не ўдалося[3].

8 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Немцы прарвалі першую лінію абароны каля Баравухі, але адразу атакаваць другую ўжо не здолелі, вырашылі чакаць падтрымкі[1].

Нацысцкія часткі, абышоўшыя Полацк з поўдня, захапілі Улу ды наладзілі там пераправу праз Заходнюю Дзвіну.

9 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Працягваліся баі за Баравуху. Немцы накіравалі ў яе накірунку каля 100 танкаў пры падтрымцы пехоты. Абаронцы адбівалі па 4-5 атак штодзень[3].

18-я матарызаваная дывізія канчаткова адмовілася ад штурма Полацка з боку Фарынава[1].

Нямецкія танкі узялі заходнюю частку Віцебска, прычым з цэлым чыгуначным мастом. На поўначы узялі Себеж.

10 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Становішча станавілася адчайным: вакол Полацка замыкалася акружэнне, немцы сцягвалі ўсё больш сіл для атакі ў накірунку Баравухі.

На ўсходзе захоплены Гарадок.

11 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Немцамі захоплены Віцебск.

98-я і 112-я стралковыі дывізіі пачалі адступленне для таго, каб не апынуцца ў акружэнні і выраўняць лінію фронта[7].

З раніцы нямецкія часці працягвалі наступленне на баравухскім напрамку, спрабуючы развіць першапачатковы поспех. Да канца дня ўсе рэзервы абаронцаў Полацкага баявога ўчастка былі ўведзены ў бой, але ўзнавіць становішча ў напрамку Баравухі не ўдалося.[5]

12 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Баі за Полацк 12-13 ліпеня былі выключна жорсткімі. Неабходна адзначыць, што да 12 ліпеня супраць 6-ці дывізій першай лініі 22-й арміі гітлераўцы сумелі сканцэнтраваць 16 сваіх дывізій.[5]

13 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

На світанні 19-я танкавая і 14-я матарызаваная дывізіі пачалі наступленне на Невель з плацдарма ў раёне Уладычына[5]. Вораг прарваў абарону. Такім чынам, далей можна казаць не аб плацдарме, а аб шырокім наступленні на ўсход[7].

14 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Часткі 174-й стралковай дывізіі працягваюць ўтрымліваць Полацкі ўмацаваны раён, адбіваючы атакі праціўніка ў напрамку Баравухі[5].

15 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

У выніку нямецкай артпадрыхтоўкі а 4-й гадзіне раніцы знішчана мястэчка Гомель на поўдні[3]. Асноўны агонь нямецкай артылерыі быў сканцэнтраваны на 2-х дотах першай лініі. На працягу гадзіны дзясяткі гармат расстрэльвалі іх ва ўпор. А 5-й гадзіне раніцы гарматы перанеслі свой агонь углыб абароны 61-га УРа і 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі, і ў атаку пайшлі штурмуючыя групы 9-й і 10-й пяхотных рот 2-га пяхотнага батальёна. Нечакана для атакуючых адкрыў кулямётны агонь адзін з дотаў першай лініі. Яго падтрымалі доты другой лініі і палкавая артылерыя 508-га стралковага палка. Бой зацягнуўся. Толькі знішчыўшы частку байцоў 508-га стралковага палка, а другую частку прымусіўшы адступіць і панёсшы пры гэтым страты, нямецкія штурмуючыя групы прыступілі да асады дотаў. Прымяняючы агнямёты і падрыўныя зарады, 18-ты пяхотны полк немцаў да 13:00 знішчыў 5 доўгатэрміновых кропак і прарваў абарону савецкіх войск.

Немцы з поўначы прарваліся к Полацку ў раёне Баравухі-2. Да канца дня, 15 ліпеня, нямецкім войскам удалося заняць левабярэжную частку Полацка.

У абстаноўцы, што склалася, Ваенны савет 22-й арміі вымушаны быў аддаць камбрыгу А.І. Зыгіну загад на адыход у бок Вялікіх Лук[5].

16 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

Ноччу Зыгін пачаў выводзіць войскі з Полацка. Ён загадаў падарваць масты праз Заходнюю Дзвіну, нафтабазу і іншыя важныя абъекты, арганізаваў выхад 174-й стралковай дывізіі і іншых частак з Полацка і з Полацкага баявога ўчастка.

Вынік абароны[правіць | правіць зыходнік]

Абарона Полацка затрымала часткі вермахта болей чым на 2 тыдні, звязала значныя сілы нацыстаў, дазволіла атрымаць час на арганізацыю абароны на ўсходзе, зрабіла ўнёсак у зрыў плана бліцкрыга[2]. Немцы страцілі дзесяткі танкаў і тысячы вайскоўцаў, штурмуючы "крэпасць Полацк".

За арганізаваны выхад з акружэння і асабістную мужнасць Аляксей Зыгін 31 жніўня 1941 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна і яму было надана званне генерал-маёр[2].

Актыўная абарона Полацка доўжылася больш, чым актыўная абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. Ворагу быў нанесены значна большы ўрон. І абаронцы Полацка здолелі выйсці з акружэння, прыхапіўшы з сабой тэхніку.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Адна з вуліц Полацка носіць імя Зыгіна.

21 верасня 2011 года у Полацке была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Зыгіна[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Мосунов, Вячеслав. Камешек в немецком сапоге (руск.) (30 сакавіка 2019).
  2. а б в г д е ё ж з Иоффе, Эммануил. Защита Зыгина (руск.) (2 мая 2016).
  3. а б в г д е С. И. Поляков, С. П. Копыл. «Линия Сталина». Полоцкий укрепрайон, 1919 — 1941 гг.. — Полоцкое книжное издательство, 2009. — 55 с. — ISBN 978-985-6936-01-5. Архівавана 14 кастрычніка 2020.
  4. Полоцкий волнолом (руск.) (1 кастрычніка 2012).
  5. а б в г д е ё ж Абарона Полацкага ўмацаванага раёна .
  6. а б Полоцк (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (2 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020.
  7. а б в г д е Л.В. Барминский, В.В. Барминский. 1941 год. Дисненский плацдарм (руск.) (2 мая 2016).