Абаронца (крымінальны працэс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абаронца — гэта асоба, якая па падставах і ў парадку, прадугледжаных крымінальна-працэсуальным законам, ажыццяўляе абарону правоў і законных інтарэсаў падазраваемага або абвінавачанага і аказвае ім юрыдычную дапамогу[1]. Артыкул 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 г. прадугледжвае, што кожны пры разглядзе прад'яўленага яму абвінавачвання мае права абараняць сябе асабіста ці праз абранага ім самім абаронцу; калі ён не мае такога, - быць апавяшчэнне аб гэтым праве і мець прызначанага яму абаронцу ў любым выпадку, калі інтарэсы правасуддзя таго патрабуюць, бязвыплатна для яго ў любым такім выпадку, калі ў яго няма дастаткова сродкаў для аплаты гэтага абаронцы.

У якасці абаронцаў у крымінальным працэсе Беларусі ўдзельнічаюць адвакаты, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь альбо грамадзянамі іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь (у дадзены момант такі дагавор заключаны толькі з Літоўскай Рэспублікай; спрэчным з'яўляецца пытанне аб магчымасці ўдзелу ў крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь адвакатаў-грамадзян Расійскай федэрацыі). Па хадайніцтве абвінавачанага вызначэннем (пастановай) суда ў якасці абаронцы ў судзе можа быць дапушчаны адзін з блізкіх сваякоў альбо законных прадстаўнікоў абвінавачанага. Апошнія могуць быць дапушчаныя да ўдзелу ў крымінальнай справе ў якасці абаронцаў са стадыі судовага разбору. Разам з тым, паводле арт. 285 КПК Беларусі, па хадайніцтве бакоў суддзя дае ім магчымасць да пачатку судовага разбору азнаёміцца ​​з крымінальнай справай, выпісваць з яе неабходныя звесткі або капіяваць з дазволу судздзі матэрыялы, якія цікавяць.

Зноскі

  1. Данилевич, А.А. Уголовный процесс в схемах. Общая часть : учеб.-метод. пособие / А.А. Данилевич, О.В. Петрова, В.И. Самарин. – 3-е изд., доп. и пересмотр. – Минск : Изд. центр БГУ, 2016. – С. 55. – ISBN 978-985-553-336-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данилевич, А.А. Уголовный процесс : учеб.-метод. пособие / А.А. Данилевич, О.В. Петрова, В.И. Самарин. – Минск : БГУ, 2016. – С. 44–45.