Абаскі мірны трактат

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Абаскі мір)
Jump to navigation Jump to search
Карта Шведскай дзяржавы ў межах 1747 года.

Абаскі мірны трактат — дагавор, падпісаны Швецыяй і Расіяй у г.Аба (сучасны Турку, Фінляндыя). Завяршыў руска-шведскую вайну 1741-1743, якая скончылася паражэннем Швецыі. Пацвердзіў умовы Ніштацкага мірнага дагавора (1721). Устанавіў руска-шведскую мяжу па рацэ Кюменэ (цяпер рака Кюмі-Ёкі, Фінляндыя).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абаскі мірны трактат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).