Абацкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Абацкае
Сцяг
Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1680
Першая згадка
1652
Вышыня цэнтра
75 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 7 959 чал. (2010)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
627540
Код АКАТП
Абацкае на карце Расіі ±
Абацкае (Расія)
Абацкае
Абацкае (Цюменская вобласць)
Абацкае

Абацкае (руск.: Аба́тское) — сяло ў Заходняй Сібіры, адміністрацыйны цэнтр Абацкага раёна Цюменскай вобласці Расіі.

Асаблівую каштоўнасць Абацкі раён уяўляе для палеантолагаў — тут размешчана адно з найбуйнейшых у Расіі месцаў пахаванняў мамантаў даледніковага перыяду, што адлюстравана ў геральдыцы раёна і сяла. Таксама на тэрыторыі сучаснага Абацкага раёна ў пачатку XVIII стагоддзя былі выяўлены каштоўнасці саргацкай археалагічнай культуры, якія ўвайшлі ў Сібірскую калекцыю Пятра Вялікага, якая ў цяперашні час экспануецца ў Эрмітажы Санкт-Пецярбурга. Сяло Абацкае знаходзіцца за 378 км на ўсход ад Цюмені і за 271 км на захад ад Омска. Размешчана на левым беразе ракі Ішым (прыток Іртыша), за 59 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Ішым і за 69 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Маслянская (на галінцы Цюмень — Омск).

Зноскі