Абацтва Святога Аўгусціна
| Славутасць | |
| Абацтва Святога Аўгусціна | |
|---|---|
| англ.: St Augustine's Abbey | |
| Брама абацтва (каля 1300 г.) цяпер вядзе на тэрыторыю прыватнай школы Кінгс-скул, заснаванне якой прыпісваецца самому Св. Аўгусціну | |
| 51°16′41″ пн. ш. 1°05′18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Царква Англіі |
| Епархія | Кентэрберыйская дыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
| Дата заснавання | 598 |
| Дата скасавання | 1538 |
| Сайт |
english-heritage.org.uk/… english-heritage.org.uk/… (англ.) |
| Кафедральны сабор, Абацтва Святога Аўгусціна і царква Сент-Марцін у горадзе Кентэрберы* | |
|---|---|
| Canterbury Cathedral, St. Augustine's Abbey, and St. Martin's Church*** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | i, ii, vi |
| Спасылка | 496 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1988 (12 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Абацтва Святога Аўгусціна (St Augustine's Abbey) — руінаванае бенедыкцінскае абацтва ў Кентэрберы, якое ў Сярэднявеччы служыла пахавальняй архібіскупаў Кентэрберыйскіх і каралёў Кента. У 1988 годзе ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Абацтва было заснавана на мяжы VI і VII стагоддзяў пры заступніцтве Св. Берты Кенцкай місіянерам Аўгусцінам Кентэрберыйскім на месцы больш ранніх цэркваў у імя Дзевы Марыі, Св. Панкрація, Пятра і Паўла. Пасля кананізацыі Аўгусціна заснаванае ім абацтва было пераназвана ў яго гонар.
У 978 годзе архібіскуп Дунстан узвёў новае абацтва, якое на працягу XI стагоддзя было цалкам перабудавана ў раманскім стылі. Клуатр і дапаможныя будынкі былі ўзведзены ў гатычным стылі XIII стагоддзя. У XIV стагоддзі абацтва аднаўлялася пасля землетрасення.
Падчас ініцыяванай Генрыхам VIII кампаніі па роспуску манастыроў Аўгусцінскае абацтва было ў 1539 годзе секулярызавана і пераабсталявана пад палац каралевы Ганны Клеўскай. Затым знаходзілася ў валоданні розных арыстакратычных сямействаў і працягвала разбурацца. У XIX стагоддзі сталі прымацца меры па захаванні сярэдневяковых руін.
Зноскі
- ↑ National Heritage List for England
- ↑ https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абацтва Святога Аўгусціна- Якія адносяцца да абацтва дакументы на сайце Сусветнай спадчыны

