Абвал
Jump to navigation
Jump to search
Абвал на гары Эйгер, Швейцарыя
Абва́л — раптоўны адрыў і падзенне вялікіх масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююцца як завал.
У выніку буйнейшага Усойскага абвалу, на р. Мургаб (аб'ём пароды 2,2 млрд м), які здарыўся ў 1911 годзе, утварылася Сарэзскае возера на Паміры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абвал