Абдулахі Махамед Саадзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдулахі Махамед Саадзі
Сцяг1-ы Прэзідэнт Эфіопскага Самалі Сцяг
23 студзеня — ліпень 1993
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Хасан Джыра Калінле

Нараджэнне 1934
Агадэн
Дзейнасць палітык

Абдулахі Махамед Саадзі — першы прэзідэнт Самалійскага рэгіёну Эфіопіі (студзень—ліпень 1993)[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Саадзі нарадзіўся ў 1934 годзе ў Фіке, горадзе ў Нагорскім раёне Агадэна, Эфіопія. Ва ўзросце 14 гадоў ён з сям’ёй пераехаў у Герар, дзе наведваў пачатковую школу. Затым скончыў сярэднюю школу ў Адыс-Абеба[1].

У пачатку 1956 года Саадзі адправіўся ў Самалі, дзе пачаў сваю палітычную кар’еру. У снежні 1964-га ён выступіў на Генеральнай Асамблеі ААН з нагоды вайны ў Агадэне. У 1964 годзе эміграваў у Кенію, дзе пачаў свой бізнес. У пачатку 1976-га вярнуўся ў Самалі, каб працягнуць сваю палітычную барацьбу, удзельнічаўшы ў самалійска-эфіопскай вайне[1].

У 1977 годзе Саадзі быў прызначаны прадстаўніком ФВЗС у Кувейце. Пазней уступіў у ізноў створаны Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна. Хутка самалійскі ўрад запатрабаваў яго вяртання, але, баючыся судовага пераследу, той звярнуўся за палітычным сховішчам у шведскае пасольства ў Кувейце, а затым пераехаў у Швецыю[1].

Саадзі быў сярод першых 45 членаў Цэнтральнага Камітэта Вызваленчага Фронту, створанага ў 1992 годзе. 23 студзеня 1993 года ён быў абраны прэзідэнтам зноў створанага эфіопскага штата Самалі, але ў ліпені адхілены ад пасады. Гэты пост заняў Хасан Джыра Калінле[1].

Зноскі

  1. а б в г д Shekosh Report Архівавана 2 лютага 2014 года.
  2. SomaliState.com Архівавана 2 лютага 2014 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]