Перайсці да зместу

Абду Дзіуф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абду Дзіуф
фр.: Abdou Diouf
валоф: Abdu Juuf
2-і прэзідэнт Сенегала[d]
1 студзеня 1981 — 1 красавіка 2000
Папярэднік Леапольд Седар Сенгор
Пераемнік Абдулай Вад
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
18 ліпеня 1985 — 28 ліпеня 1986
Папярэднік Джуліус Ньерэрэ
Пераемнік Дэні Сасу-Нгесо
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
29 чэрвеня 1992 — 28 чэрвеня 1993
Папярэднік Ibrahim Babangida[d]
Пераемнік Хосні Мубарак
2-і Prime Minister of Senegal[d]
26 лютага 1970 — 31 снежня 1980
Папярэднік Mamadou Dia[d]
Пераемнік Habib Thiam[d]
Chairperson of ECOWAS[d]
1992 — 1993
Папярэднік Дауда Джавара[d]
Пераемнік Nicéphore Soglo[d]
Minister of the Armed Forces of Senegal[d]
14 верасня 1969 — 19 чэрвеня 1972
Папярэднік Леапольд Седар Сенгор
Пераемнік Magatte Lô[d]

Нараджэнне 7 верасня 1935(1935-09-07)[1][2][…] (91 год)
Жонка Elisabeth Diouf[d][4][5]
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Аранскіх-Насау ოქროს ოლიმპიური ორდენი Grand Officer of the National Order of Quebec Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Ордэн «Мугунхва»

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

Order of the Grand Conqueror

honorary doctor of the University of Paris 1 Pantheon-Sorbonne[d] (8 сакавіка 1989)

doctor honoris causa from the University of Nancy[d] (27 лістапада 1990)

honorary doctorate from University of Bordeaux-I[d] (7 кастрычніка 1994)

Grand prix de la francophonie[d] (1996)

King Faisal Prize in Service to Islam[d] (1998)

honorary doctor of University of Lyon-III[d] (2006)

honorary doctor of Paris 8 University[d] (2006)

honorary doctorate of University of Perpignan[d] (6 снежня 2006)

honorary doctorate of the Bordeaux Montaigne University[d] (2007)

honorary doctorate from University of Jean-Monnet-Saint-Étienne[d] (2007)

honorary doctorate of the University of Reims[d] (2007)

honorary doctorate from the University of Montpellier-III[d] (9 лістапада 2007)

honorary doctor of the University of Picardie Jules Verne[d] (14 кастрычніка 2009)

Honorary doctor of the University of Liège[d] (2011)

ганаровы грамадзянін Льежа[d] (2014)

honorary doctor of the Marie and Louis Pasteur University[d] (10 красавіка 2014)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абду Дзіуф (фр.: Abdou Diouf, валоф: Abdu Juuf; нар. 7 верасня 1935(1935-09-07)[1][2][…], Луга[3]) — сенегальскі палітык, Прэзідэнт Сенегала з 1 студзеня 1981 года па 1 красавіка 2000 года.

Нарадзіўся ў сям’і паштовага служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў ліцэі ў Сен-Луі, затым вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце Дакара і Сарбоне, дзе абараніў дыплом па праве ў 1959 годзе. Затым скончыў французскую школу па падрыхтоўцы адміністрацыйных працаўнікоў для заморскіх тэрыторый. Вярнуўшыся на радзіму, паступіў на дзяржслужбу, заняўшы пасаду намесніка генеральнага сакратара ўрада. У чэрвені 1961 года стаў генеральным сакратаром міністэрства абароны. У тым жа годзе ўступіў у кіруючую партыю Сенегальскі прагрэсіўны саюз (СПС). У 1961—1962 — губернатар вобласці Сінэ-Салум, у 1962—1963 — дырэктар кабінета міністра замежных спраў, у 1963—1965 — дырэктар кабінета і першы сакратар канцылярыі прэзідэнта. У 1968—1970 — міністр планавання і прамысловасці.

З 1968 — член палітбюро СПС, c 1978 — намеснік генеральнага сакратара СПС.

У лютым 1970 года прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра, пасля адстаўкі першага прэзідэнта краіны Леапольда Седара Сенгора з 1 студзеня 1981 аўтаматычна змяніў яго на пасадзе. У 1983, 1988 і 1993 гадах пераабраны на ўсеагульных выбарах.

Найбольш прыкметнымі падзеямі яго кіравання былі ўзброеная інтэрвенцыя ў Гамбію, дзе ў ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся бяскроўны ваенны пераварот, арганізаваны «левымі» афіцэрамі і падпольнай марксісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыяй (у выніку інтэрвенцыі загінула больш за 500 чалавек), стварэнне ў 1982 годзе канфедэрацыі з суседняй Гамбіяй Сенегамбія і памежны канфлікт з Маўрытаніяй ў 1989 годзе, у выніку якога канфедэрацыя распалася.

У 2000 годзе прайграў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў лідару апазіцыі Абдулаю Ваду. З 1 студзеня 2003 года па 1 студзеня 2015 займаў пасаду старшыні арганізацыі Франкафонія, у 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.

  1. 1 2 Abdou Diouf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Abdou Diouf // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 15 кастрычніка 2026.
  4. ↑ https://www.xalimasn.com/epouses-des-presidents-senegalais-les-premieres-dames-en-roue-libre/
  5. ↑ Le Maitron — 1964.
  6. ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
  7. ↑ https://www.seneweb.com/news/Politique/farba-senghor-la-verite-sur-la-nationali_n_174268.html