Абду Дыуф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абду Дыуф
фр.: Abdou Diouf
валоф: Abdu Juuf
2-і прэзідэнт Сенегала[d]
1 студзеня 1981 — 1 красавіка 2000
Папярэднік Леапольд Седар Сенгор
Пераемнік Абдулай Вад
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
18 ліпеня 1985 — 28 ліпеня 1986
Папярэднік Джуліус Ньерэрэ
Пераемнік Дэні Сасу-Нгесо
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
29 чэрвеня 1992 — 28 чэрвеня 1993
Папярэднік Ibrahim Babangida[d]
Пераемнік Хосні Мубарак
2-і Prime Minister of Senegal[d]
26 лютага 1970 — 31 снежня 1980
Папярэднік Mamadou Dia[d]
Пераемнік Habib Thiam[d]

Нараджэнне 7 верасня 1935(1935-09-07)[1][2][…] (88 гадоў)
Жонка Elisabeth Diouf[d][3][4]
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абду Дыуф (фр.: Abdou Diouf, валоф: Abdu Juuf, нар. 7 верасня 1935, Луга) — сенегальскі палітык, прэзідэнт Сенегала з 1 студзеня 1981 года па 1 красавіка 2000 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і паштовага служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў ліцэі ў Сен-Луі, затым вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце Дакара і Сарбоне, дзе абараніў дыплом па праве ў 1959 годзе. Затым скончыў французскую школу па падрыхтоўцы адміністрацыйных працаўнікоў для заморскіх тэрыторый. Вярнуўшыся на радзіму, паступіў на дзяржслужбу, заняўшы пасаду намесніка генеральнага сакратара ўрада. У чэрвені 1961 года стаў генеральным сакратаром міністэрства абароны. У тым жа годзе ўступіў у кіруючую партыю Сенегальскі прагрэсіўны саюз (СПС). У 1961—1962 — губернатар вобласці Сінэ-Салум, у 1962—1963 — дырэктар кабінета міністра замежных спраў, у 1963—1965 — дырэктар кабінета і першы сакратар канцылярыі прэзідэнта. У 1968—1970 — міністр планавання і прамысловасці.

З 1968 — член палітбюро СПС, c 1978 — намеснік генеральнага сакратара СПС.

У лютым 1970 года прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра, пасля адстаўкі першага прэзідэнта краіны Леапольда Седара Сенгора з 1 студзеня 1981 аўтаматычна змяніў яго на пасадзе. У 1983, 1988 і 1993 гадах пераабраны на ўсеагульных выбарах.

Найбольш прыкметнымі падзеямі яго кіравання былі ўзброеная інтэрвенцыя ў Гамбію, дзе ў ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся бяскроўны ваенны пераварот, арганізаваны «левымі» афіцэрамі і падпольнай марксісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыяй (у выніку інтэрвенцыі загінула больш за 500 чалавек), стварэнне ў 1982 годзе канфедэрацыі з суседняй Гамбіяй Сенегамбія і памежны канфлікт з Маўрытаніяй ў 1989 годзе, у выніку якога канфедэрацыя распалася.

У 2000 годзе прайграў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў лідару апазіцыі Абдулаю Ваду. З 1 студзеня 2003 года па 1 студзеня 2015 займаў пасаду старшыні арганізацыі Франкафонія, у 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.

Зноскі