Абдысатдар Казы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдысатдар Казы
туркм.: Abdysetdar Kazy
Асабістыя звесткі
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, кадзі
Мова твораў турккменская

Абдысатдар Казы, (таксама вядомы як Абду-с-Саттар Казы; туркм.: Abdysetdar Kazy, гады нараджэння і смерці невяд.[1]) — туркменскі паэт другой паловы XIX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з племені Махтум, скончыў медрэсэ, быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Сем гадоў служыў шарыяцкім суддзёй — кадзі — у Хіве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Абдысатдар Казы з’яўляецца аўтарам паэмы «Җеннама» (Jeňnama), напісанай архаічнай мовай у форме маснаві. Яна ўтрымлівае каля 2200 радкоў. Такім чынам, твор быў адрасаваны вузкаму колу чытачоў, бо шырокая публіка ўхваляла кароткія формы паэзіі. Паэт апеў герааізм туркменаў у вайне супраць пярсідскіх захопнікаў ды апісаў падрабязнасці бітваў пад Кара-Кала (1858) і Мары (1861). Адзін з яе галоўных герояў — хан такінцаў Нур-вердзі, які ваяваў з Джафар-кулі-ханам за валоданне Мервскім аазісам . Таксама распавядаецца аб саюзніках ды праціўніках Нур-вердзі-хана, аб войнах Каўшут-хана з пярсідскім войскам Хамзы Мірзы Хішмет-ад-Даўле.

Зноскі

  1. У некаторых крыніцах указваюцца гады жыцця: 1791—1880