Абд ар-Рахман III
Jump to navigation
Jump to search
Абд ар-Рахман III | |
![]() | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Веравызнанне | суніты і іслам |
Нараджэнне | 11 студзеня 889 |
Смерць | 15 кастрычніка 961[1][2] (72 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Амеяды |
Бацька | Abdullah ibn Muhammad al-Umawi[d] |
Маці | Музна |
Дзеці | Аль-Хакам II[d] |
Абд ар-Рахман III, Абдарахман III (празваны ан-Насір (Перамаганосны); 7 студзеня 891 — 961) — эмір (з 912), халіф (з 929) Кордаўскага эмірата.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У выніку 30-гадовай барацьбы з мясцовымі феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламатычныя адносіны з Візантыяй і Атонам I у Германіі. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрапейскіх (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацгва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў.
Зноскі
- ↑ Abd al-Rahman III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ‘Abd al-Raḥmān III de Còrdova // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.